Мажулі
Мажу́лі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Мажулі лац. Mažuli | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843101 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′48″ пн. ш. 25°47′2″ у. д. / 54.08° пн. ш. 25.78389° у. д.Каардынаты: 54°4′48″ пн. ш. 25°47′2″ у. д. / 54.08° пн. ш. 25.78389° у. д. |
± Мажулі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 32 рэвіскія душы, адносілася да Суботніцкай плябаніі, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 13 двароў, 115 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 127 жыхароў, 103 дзесяціны зямлі.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 104 жыхары.
З 12.10.1940 г. вёска (25 двароў, 149 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г пад нямецкай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас «Сьветлы шлях». 3 1964 г. у саўгасе «Суботнікі». У 1970 г. 76 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Суботнікі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 16 чалавек[2]
- 1999 год — 18 чалавек, 15 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Іўеўскі раён. — Менск: Белта, 2002.