Магенцы

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Маге́нцы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Магенцы ўваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету.

Магенцы
лац. Mahiency
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Эйгердаўскі
Насельніцтва: 122 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231363
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′39″ пн. ш. 26°4′40″ у. д. / 54.0775° пн. ш. 26.07778° у. д. / 54.0775; 26.07778Каардынаты: 54°4′39″ пн. ш. 26°4′40″ у. д. / 54.0775° пн. ш. 26.07778° у. д. / 54.0775; 26.07778
Магенцы на мапе Беларусі ±
Магенцы
Магенцы
Магенцы
Магенцы
Магенцы
Магенцы

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 60 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага сельскага таварыства. У 1866 г. 16 двароў, 94 жыхары. У 1897 г. 27 двароў, 180 жыхароў, у 1909 г. 32 двары, 216 жыхароў, якія мелі 93 галавы буйной рагатай жывёлы, 28 коней, 193 дзесяціны зямлі. У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 гаспадарка, 152 жыхары. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (63 двары, 227 жыхароў) у Такарышкаўскім, у Яхімаўшчынскім сельсаветах Юрацішкаўскага раёну. У Вялікую Айчынную вайну часткова зьнішчана нямецкай авіяцыяй. У 1948 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. У 1960—1962 гг. у Багданаўскім сельсавеце. 3 19.1.1965 г. у Такарышкаўскім, з 15.7.1985 г. Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 231 жыхар. Потым была ў складзе калгасу «Прагрэс». Клюб, магазін. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 122 жыхары
  • 1999 год — 64 двары, 148 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 238

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.