Ахім фон Арнім
Карл Ёахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (па-нямецку: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Бэрлін — 21 студзеня 1831, замак Віпэрсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменьнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клемэнсам Брэнтана) гайдэльбэрскага рамантызму. Яго жонка Бэтына (сястра Брэнтана) таксама была пісьменьніцай.
Ахім фон Арнім | |
Achim von Arnim | |
Карціна Пэтэра Эдуарда Штрэлінга, 1805 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Карл Ёахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім |
Нарадзіўся | 26 студзеня 1781 Бэрлін |
Памёр | 21 студзеня 1831 (49 гадоў) замак Віпэрсдорф, раён Ютэрборг |
Пахаваны | |
Сужэнец | Бэтына фон Арнім |
Дзеці | Гізэла фон Арнім, Максыміліяна фон Арыёля[d] і Armgart von Arnim[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, драматург |
Кірунак | гайдэльбэрскі рамантызм |
Мова | нямецкая[1] |
Значныя творы | «Чароўны рог хлопчыка» |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьЛюдвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям’і камэргера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Бэрліну.
Усё свае жыцьцё Людвіг прысьвяціў зьбіраньні народнай творчасьці — песень, басьняў, прымавак.
У 1806—1808 гадах Арнім у суаўтарстве з Клемэнсам Брэнтана выдае зборнік народнай творчасьці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».
У 1811 годзе фон Арнім пабіраецца шлюбам зь сястрой свайго блізкага сябра Бэтыне Брэнтана. Бэтына фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе зьбіраньня фальклёру.
Другую палову свайго жыцьця пісьменьнік правёў часткова ў Бэрліне, часткова ва ўласным маёнтку Віпэрсдорф, дзе сышоў з жыцьця з 1831 годзе.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар раманаў «Галеча, багацьце, злачынства і адкупленьне графіні Далёрэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасьмяротна — 1854), аповесьцяў «Ізабэла Эгіпецкая, першае каханьне імпэратара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікаваная ў 1824) і іншых, навэляў «Апантаны інвалід у фортэ Ратона» (1818) і іншых.
Разам з Брэнтана склаў анталёгію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (1805—1808), якая аказала значны ўплыў на разьвіцьцё нямецкай лірыкі XIX стагодзьдзя[2].
Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навэлю («Ізабэла Эгіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.