Адэльбэрт фон Шаміса

Адэльбэрт фон Шаміса (францускае імя — Люі-Шарль-Адэляід дэ Шамісо дэ Банкур; па-нямецку: Adelbert von Chamisso; па-француску: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt; 30 студзеня 1781, фамільны замак Банкур у Шампані, Францыя — 21 жніўня 1838, Бэрлін) — нямецкі паэт, пісьменьнік і прыродазнавец; па паходжаньні францускі арыстакрат, сям’я якога ўцякла ў Нямеччыну ад якабінскага тэрору.

Адэльбэрт фон Шаміса
ням. Adelbert von Chamisso
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 студзеня 1781
Шампань, Францыя
Памёр 21 жніўня 1838
Бэрлін
Пахаваны
Бацькі Louis Marie de Chamisso de Boncourt[d]
Marie Anne Gargam[d]
Сужэнец Antonie Piaste[d]
Дзеці Max de Chamisso de Boncourt[d], Ernst Chamisso de Boncourt[d], Hermann Freimund von Chamisso[d], Adolph von Chamisso[d] і Louise von Chamisso[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія, проза і прыродазнаўства (батаніка)
Гады творчасьці 1815[1]1838[1]
Кірунак рамантызм
Мова нямецкая[2]
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах
https://www.chamisso-gesellschaft.de/

У сваёй літаратурнай дзейнасьці Адэльбэрт Шаміса працягваў традыцыі Клемэнса Брэнтана і гайдэльбэрскіх рамантыкаў («Замак Банкур», «Нямецкія народныя казаньні»). Уводзіў у лірыку рэаліі штодзённага жыцьця і побытавыя дробязі («Жабрак і яго сабака», «Малітва ўдавы», «Старая прачка»). Любоўная лірыка Шаміса прадстаўлена цыклем «Каханьне і жыцьцё жанчыны» (1830), пазьней пакладзенага на музыку Робэртам Шуманам. Сапраўдную вядомасьць паэт атрымаў за казачную аповесьць «Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (ням. Peter Schlemihls wundersame Geschichte, 1814), пасьля якой, пра што напісаў у лісьце сябру, адчуў сябе «сапраўдным нямецкім паэтам»[3].

Беларускія пераклады

рэдагаваць

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч[4], Лявон Баршчэўскі[5].

  • у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.
  1. ^ а б RKDartists (нід.)
  2. ^ Chamisso, Adelbert von, 1781-1838 // CONOR.SI
  3. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 37—40.
  4. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  5. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).