Лірнік вясковы (Сыракомля)
«Лі́рнік вясковы» (па-польску: Lirnik wioskowy) — праграмны верш Уладзіслава Сыракомлі. Ад гэтага твора паэт атрымаў таксама літаратурны тытул «вясковы лірнік»[1].
Лірнік вясковы | |
па-польску: Lirnik wioskowy | |
Ілюстрацыя Міхала Эльвіры Андрыёлі | |
Жанр: | Верш |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 18 студзеня 1852 |
Перакладчык: | Гальяш Леўчык, Кастусь Цьвірка |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Твор быў напісаны 18 студзеня 1852 г. У ім аўтар раскрыў сваё разуменьне дачыненьняў паэта, паэзіі і сьвету. Ва ўсіх чатырох частках верша праводзіцца думка, што песьня і ліра — шчасьце і любоў паэта-лірніка, яго боль і пакуты, жыцьцёвы сэнс і пасьмяротная слава. Аўтар атаясамляе сябе з рамантычным вандроўным лірнікам, які натхнёна служыць роднай старонцы і добрым людзям[2].
На думку Ўладзімера Мархеля, вершам «Лірнік вясковы» Сыракомля «канчаткова сьцьвердзіў сябе ў польскай літаратуры як пясьняр беларускае вёскі»[2].
Захаваўся таксама рукапіс 1858 году невядомага аўтарства[3].
Пераклады
рэдагавацьУ 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на расейскую мову, дзе быў зьмешчаны і «Лірнік вясковы» («Деревенскій гусляръ») у перакладзе Дзьмітрыя Мінаева[4]. Іншы расейскі пераклад («Сельский лирник») зрабіла Муза Паўлава[5].
На беларускую мову ўпершыню верш пераклаў Гальяш Леўчык, аднак не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). Таксама яго пераклаў Кастусь Цьвірка[6].
У культуры
рэдагавацьУ 1857 годзе Станіслаў Манюшка паклаў верш на музыку[7]. У гонар двухсотгодзьдзя з дня нараджэньня Манюшкі песьню выконвалі Марыюш Гадлеўскі[8][9] і Кася Мось (разам з аркестрам «AUKSO»)[10].
На 50-ю гадавіну сьмерці Сыракомлі Янка Купала напісаў аднайменны верш, прысьвечаны песьняру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 37.
- ^ а б Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 36.
- ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 51.
- ^ Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (рас.). — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 327-332. — 462 с.
- ^ Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (рас.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 34-37. — 293 с.
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 46-49.
- ^ Moniuszko, St., Syrokomla, Wł. Lirnik wioskowy: Sielanka Władysława Syrokomli (пол.). — Wilno: Nakl. Jozefa Zawadzkiego, 1857. — 29 с.
- ^ Відэа на YouTube (2019)
- ^ Відэа на YouTube (2022)
- ^ Відэа на YouTube (2021)
Літаратура
рэдагаваць- Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 192 с.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы . — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6