Лясная Падляская

вёска ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы

Лясная Падляская (польск. Leśna Podlaska) — вёска ў Польшчы, на рацэ Клюкоўцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 983 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Белай.

Лясная Падляская
лац. Lasnaja Padlaskaja
польск. Leśna Podlaska
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла і кляштар паўлінаў
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла і кляштар паўлінаў
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Лясная Падляская
Насельніцтва: 983 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-542
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°8′4″ пн. ш. 23°1′34″ у. д. / 52.13444° пн. ш. 23.02611° у. д. / 52.13444; 23.02611Каардынаты: 52°8′4″ пн. ш. 23°1′34″ у. д. / 52.13444° пн. ш. 23.02611° у. д. / 52.13444; 23.02611
Лясная Падляская на мапе Польшчы
Лясная Падляская
Лясная Падляская
Лясная Падляская
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лясная — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл паўлінаў у перыяд размяшчэння ў ім Лясьнескага манастыра

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Лясная, відаць, утварылся яшчэ ў канцы XIV ст., пра што сьведчыць існаваньне ў гэтай мясцовасьці «Акопаў Крыжацкіх» у XVII ст.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Лясная перайшла да Каралеўства Польскага. У 1683 годзе тут зьявіўся цудоўны абраз Маці Божай, па чым у вёсцы заснавалі кляштар паўлінаў. У 1713 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Лясной Магдэбурскае права[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лясная апынулася ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у вёсцы было 17 будынкаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл паўлінаў пад праваслаўную царкву. 19 кастрычніка 1885 года Яўгенія Яфімаўская прыбыла ў Лясную разам з пяццю паслушніцамі і 2 дзяўчынкамі-сіротамі, першымі жыхаркамі манастырскага прытулку. Днём пазней урачыстым набажэнствам пачалася дзейнасць жаночай манаскай абшчыны. 26 жніўня 1889 рашэннем Святога Сінода дадзеная манаская абшчына атрымала статус манастыра першага класа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лясную занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Праваслаўная манаская абшчына пакінула гэтае месца і ўжо больш сюды не вярнулася.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лясная апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Лясная знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 113 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 983 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Studium uwarunkowań i kierunków zagospodarowania przestrzennego Gminy Leśna Podlaska. — Biała Podlaska, 2011. S. 13.
  2. ^ Rzążewski A. Leśna // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 157.