Лянгаш
Ля́нгаш (падпламеньнік; вуг. Lángos) — нацыянальная вугорская страва з бульбянога цеста, выпяканая аладка. Назва паходзіць ад спосабу яго прыгатаваньня паблізу полымя (ад вуг. láng — полымя). У цяперашні час лянгаш гатуюць, смажачы на алеі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/L%C3%A1ngosok.jpg/220px-L%C3%A1ngosok.jpg)
Цеста замешваецца з мукі, малака, варанае бульбы, дрожджаў. Лянгашы падаюць да стала з натаркаваным часныком, часнычным сокам, часнычным маслам, сьмятанай і сырам, альбо іншымі закрасамі (лечам, кетчумам, шынкай і да т. п.).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Langosch.jpg/220px-Langosch.jpg)
Лянгашы прадаюцца ў пунктах хуткага харчаваньня (г. зв. фаст-фудах) ня толькі ў Вугоршчыне, але таксама ў Румыніі і Сэрбіі, дзе яны вядомыя пад назовам лянгуш; вядомыя яны ў Славаччыне, Чэхіі, Аўстрыі.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Мекіца — падобная страва баўгарскай кухні
- Факача — падобная страва італьянскай кухні
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛянгаш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў