Леча
Леча — рагу з таматаў, салодкіх перцаў (папрыкі) і цыбулі.
Леча | |
2011 год | |
Тып | рагу |
---|---|
Нацыянальная страва | вугорская |
Паходжаньне | Вугоршчына |
Рэгіён | Эўропа |
Асноўны складнік | таматы |
Распаўсюджаныя складнікі | баўгарскі перац (чырвоны), часнок, молаты перац (папрыка) |
Падобныя стравы | рататуй |
Ёсьць стравай вугорскай кухні. Таксама зьяўляецца пашыранай стравай у заходнеславянскіх краінах — Польшчы, Славаччыне і Чэхіі — а таксама ў Аўстрыі, Харватыі і Ізраілі.
Складнікі
рэдагавацьДля прыгатаваньня леча выкарыстоўваюць: таматы — 3 кг, баўгарскі перац (чырвоны) — 10 адзінак, часнок — 7-8 зубкоў, молаты перац (папрыка) — 1 чайная лыжка[1].
Прыгатаваньне
рэдагавацьТаматы і перац мыюць. У таматаў абразаюць пладаножкі. У перцаў выдаляюць насенныя скрынкі. Часнок ачышчаюць і дробна наразаюць. Палову (1,5 кг) таматаў дробна наразаюць. Перац наразаюць адвольна. Нарэзаныя складнікі (1,5 кг таматаў, перац і часнок) зьмяшчаюць у рондаль, дзе вараць цягам 10 хвілінаў. Затым дадаюць 2-ю палову (1,5 кг) буйна нарэзаных таматаў і молаты перац (папрыку). Атрыманую сумесь працягваюць варыць яшчэ 30 хвілінаў. Гатовае гарачае леча разьліваюць у пастэрызаваныя слоікі і закатваюць. Слоікі пераварочваюць і пакідаюць да поўнага астываньня. З паказанай колькасьці складнікаў атрымліваюць 7 слоікаў па паўлітра кожны[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛеча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў