Ляды (Азярыцкаслабадзкі сельсавет)
Ля́ды[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадзкога сельсавету Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці.
Ляды лац. Lady | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Смалявіцкі |
Сельсавет: | Азярыцкаслабадзкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1776 |
Паштовы індэкс: | 222210 |
СААТА: | 6248850036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 27.8° у. д.Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 27.8° у. д. |
± Ляды |
Гісторыя
рэдагавацьУ першыню вёска ўзгадваецца ў юрыдычных актах 1598 году як сяло Менскага павету Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году, пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай, яно ўвайшло ў склад Расейскай імпэрыі. Паводле перапісу 1897 году, вёска ўваходзіла ў склад Астрашыцка-Гарадзельскай воласьці Менскага павету. У гэты час яна складалася з 28 дамоў, у якіх жылі 170 жыхароў[2].
Да 16 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсавету[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 442
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1100
- ^ Рашэнне Менскага абласнога савета дэпутатаў ад 16.12.2009 №231 «Аб зьмяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласці» Архівавана 6 жніўня 2021. (рас.)