Лявонавічы (Нясьвіскі раён)

вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ляво́навічы[1] — вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці. Лявонавічы ўваходзяць у склад Ланскага сельсавету.

Лявонавічы
трансьліт. Liavonavičy
Крама ў Лявонавічах
Крама ў Лявонавічах
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Нясьвіскі
Сельсавет: Ланскі
Насельніцтва: 373 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1770
Паштовы індэкс: 222634
СААТА: 6242825036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′17″ пн. ш. 26°46′38″ у. д. / 53.12139° пн. ш. 26.77722° у. д. / 53.12139; 26.77722Каардынаты: 53°7′17″ пн. ш. 26°46′38″ у. д. / 53.12139° пн. ш. 26.77722° у. д. / 53.12139; 26.77722
Лявонавічы на мапе Беларусі ±
Лявонавічы
Лявонавічы
Лявонавічы
Лявонавічы
Лявонавічы
Лявонавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

У 1720 годзе вёска ў Наваградзкім ваяводзтве ВКЛ. У 1870 годзе — вёска ў Пацейкаўскай воласьці таго ж павету. У 1890 годзе ў вёсцы адчынена рухомая школа граматы, у якой у 1890/91 навучальным годзе вучыліся 8 хлопчыкаў.

Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Лявонавіцкага сельсавету. 28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Лявонавіцкага сельсавету ў Ланскі сельсавет[2].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 373 жыхары
  • 2001 год — 167 двароў, 431 жыхар
  • 1999 год — 404 жыхары

Транспарт рэдагаваць

Празь вёску праходзіць аўтобусны маршрут Нясьвіж — Клецак і Нясьвіж — Лявонавічы.

Інфраструктура рэдагаваць

Дом культуры, бібліятэка, дзьве крамы, школа, дзіцячы сад, аддзел сувязі, філіял «Беларусбанк», амбуляторыя, аўтапарк ЗАТ «1 Мая», жывёлагадоўчая і сьвінафэрма.

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

Помнікі архітэктуры рэдагаваць

У 1976 годзе на ўшанаваньне памяці 49 загінулых землякоў падчас Другой сусьветнай вайны ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

Страчаная спадчына рэдагаваць

Лявонавіцкі народны хор створаны ў 1926 годзе зь ліку жыхароў вёскі Лявонавічы. Гэта адзін з найстарэйшых самадзейных калектываў ня толькі Меншчыны, але і Рэспублікі Беларусь. Ля вытокаў хору былі мясцовы паэт і кампазытар Новік-Пяюн, самадзейны кампазытар П. Косач. Вялікую дапамогу ў якасьці кансультанта ў свой час аказваў народны артыст СССР Г. І. Цітовіч. У 1926 годзе разам з хорам, быў арганізаваны тэатар, праіснаваўшы да 1936 году і сыграў адметную ролю ў распаўсюджаньні беларускай культуры на тэрыторіі, якая тады належала Польшчы.

За дзесяць гадоў Лявонавіцкі тэатар падрыхтаваў і паставіў 21 п’есу. Сярод іх былі: «Паўлінка» Янкі Купалы, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Зьбянтэжаны Саўка» Леапольда Радзевіча. Спэктаклі ставіліся ў будынку так званага «магазіна», дзе ў царскія часы сяляне захоўвалі зерне пад час неўраджаю. У 1933 годзе гэты будынак быў перабудаваны ў Народны дом. Тэатар выяжджаў са спэктаклямі ў суседнія вёскі, а таксама Клецак, Нясьвіж. На пастаноўкі ў Лявонавічы прыходзілі людзі з навакольных вёсак і мястэчак. Пра тэатар пісалі віленскія газэты. У спэктаклях прымаў удзел аркестар пад кіраўніцтвам П. Ф. Казака і Лявонавіцкі хор.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 360
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць