Лэйлубка

вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці

Лэ́йлубка[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавету. Вёска месьціцца на правым беразе ракі Лэйлубкі, на левым знаходзіўся маёнтак Лэйлубка (іншая назва Стэцкоўшчына).

Лэйлубка
трансьліт. Lejlubka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Жупранскі
Насельніцтва: 119 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231103
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′36″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 54.44333° пн. ш. 25.95639° у. д. / 54.44333; 25.95639Каардынаты: 54°26′36″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 54.44333° пн. ш. 25.95639° у. д. / 54.44333; 25.95639
Лэйлубка на мапе Беларусі ±
Лэйлубка
Лэйлубка
Лэйлубка
Лэйлубка
Лэйлубка
Лэйлубка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле Літоўскай мэтрыкі за 1690 год і вопісу ашмянскага дэканату за 1784 год, Лэйлубка знаходзілася ў валоданьні ашмянскіх ксяндзоў дамініканаў.

У кнізе «Список волостей и сельских обществ по мировым участкам Виленской губернии 1874 года» адзначана, што Лэйлубка належала татарскаму шляхетнаму роду Крычынскіх.

Адным з уладальнікаў Лэйлубкі быў Аляксандар Осіпавіч (сын Османа) Крычынскі, афіцэрам уланаў расейскага войска, сябра шляхецкай апекі, земскі судзьдзя Ашмянскага павету, выбіраўся ў ашмянскае гарадзкое самакіраваньне. Тройчы быў жанаты, ад апошняй жонкі Гэлены з Базарэвічаў меў сына Аляксандра і дачку Гэлену. Па спадчыне маёнтак перайшоў спачатку яго сыну Аляксандру, а пасьля яго сьмерці ў 1905 годзе — маёнткам стала валодаць дачка Гэлена, якая выйшла замуж за намесьніка пракурора Віленскага акруговага суду ў 1923—1929 гг. Канстанціна Сулькевіча (1888—1940?). Канстанцін і Гэлена Гозман-Сулькевічы мелі дачку Ніну[3].

З кнігі Гашкевіча «Віленская губернія…» вядома, што станам на 1903 г., да маёнтку Лэйлубка (Крычынскага) належала 150 дзесяцін зямлі і 21 жыхар (13 м, 8 ж.), да млына Лэйлубка (Крычынскага) — 20 дзесяцін і 8 жыхароў (4 м, 4 ж.).

У 1931 годзе, у вёсцы Лэйлубка было 12 хат і 63 жыхары, а ў маёнтку 4 хаты і 32 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 119 чалавек[1]
  • 1999 год — 94 чалавекі
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 96
  3. ^ Маёнтак Лэйлубка, сайт Ашмяны