Лычкаўцы (Іўеўскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Лы́чкаўцы[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Лычкаўцы
трансьліт. Lyčkaŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 9 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851116
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′52″ пн. ш. 25°52′0″ у. д. / 54.16444° пн. ш. 25.86667° у. д. / 54.16444; 25.86667Каардынаты: 54°9′52″ пн. ш. 25°52′0″ у. д. / 54.16444° пн. ш. 25.86667° у. д. / 54.16444; 25.86667
Лычкаўцы на мапе Беларусі ±
Лычкаўцы
Лычкаўцы
Лычкаўцы
Лычкаўцы
Лычкаўцы
Лычкаўцы

Гісторыя рэдагаваць

У XVII стагодзьдзі маёнтак Лычкаўцы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў Пачобутам, 2 дымы.

У 1861 г. у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, 17 рэвіскіх і 1 дваровая душа, у складзе маёнтку Лычкаўцы, які належаў Дмахоўскім. У 1866 г. у вёсцы 6 двароў, 45 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў, дзейнічаў вадзяны млын. У 1897 г. у Трабскай воласьці, у вёсцы 10 двароў, 65 жыхароў, хлебазапасная крама. У 1905 г. у маёнтку, які належаў Антановічу, 12 жыхароў, 189 дзесяцін зямлі, у вёсцы 169 жыхароў, 93 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 12 двароў, 56 жыхароў, у фальварку 2 двары, 14 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 114 жыхароў) і фальварак (2 двары, 32 жыхары) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сьцяг». 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 76 жыхароў. Пасьля ў складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 9 чалавек[2]
  • 1999 год — 36 чалавек, 12 двароў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.