Лукашына (Гарадзенская вобласьць)
Лу́кашына[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].
Лукашына лац. Łukašyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 189 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231342 |
СААТА: | 4229813076 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′16″ пн. ш. 25°42′6″ у. д. / 53.92111° пн. ш. 25.70167° у. д.Каардынаты: 53°55′16″ пн. ш. 25°42′6″ у. д. / 53.92111° пн. ш. 25.70167° у. д. |
± Лукашына |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як цэнтар Лукашынскага войтаўства Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. сяло, 22 валокі зямлі, у складзе маёнтку Іўе, які ў той час належаў Кішкам. У 1634 г. 50 дымоў, 22 валокі зямлі.
У ХІХ — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 127 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1866 г. 37 двароў, 264 жыхары. Уваходзіла ў Івейскае, затым цэнтар Лукашынскага сельскага таварыства. У 1897 г. 60 двароў, 495 жыхароў, у 1905 г. 463 жыхары, 602 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 69 двароў.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 66 жыхароў, 394 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска 82 двары, 488 жыхароў, у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 07.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У студзені 1952 г. арганізаваны калгас «17 верасьня», з сакавіка 1953 г. у складзе калгаса «Шлях Леніна». 3 16.7.1954 г. цэнтар Лукашынскага сельсавета. 3 1962 г. Івейскім сельсавеце. У 1970 г. 419 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Іўе». Працавалі базавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Радовішча торфу.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 189 чалавек[3]
- 1999 год — 248 чалавек, 110 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.