Лукас Лейва

бразыльскі футбаліст

Лукас Пэцыні Лейва (па-партугальску: Lucas Pezzini Leiva; нарадзіўся 9 студзеня 1987 году, Дарадус, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Грэмію» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Акрамя бразыльскага пашпарту Лукас трымае таксама італьянскі.

Лукас Лейва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 студзеня 1987(1987-01-09)[1][2] (37 гадоў)
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2017
2017—2022
2022—2023
Грэмію
Лівэрпул
Ляцыё
Грэмію
11 (0)
247 (1)
155 (2)
17 (3)
Зборныя
2007—2013 Бразылія 22 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

«Грэмію»

рэдагаваць

Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэмію», якому ўжо ў першы свой ​сэзон дапамог дамагчыся права выступаць у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Бразыліі. У наступны год ягоны клюб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу й заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразыліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.

«Лівэрпул»

рэдагаваць

26 ліпеня 2007 году Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Лівэрпулу» й на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту».

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

22 жніўня 2007 году адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразыліі, ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Альжыру.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Грэмію»:

«Лівэрпул»:

«Ляцыё»:

  1. ^ а б в Lucas Leiva // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в LUCAS pezzini leiva // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць