Мату-Гросу-ду-Сул
Мату-Гросу-ду-Сул (па-партугальску: Mato Grosso do Sul) — штат на паўднёвым-захадзе Бразыліі. Адміністрацыйны цэнтар — Кампу-Грандзі.
Мату-Гросу-ду-Сул | |
Mato Grosso do Sul | |
Сьцяг | |
Гімн | Anthem of Mato Grosso do Sul[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Бразылія |
Статус | Штат |
Уваходзіць у | Цэнтральна-заходні рэгіён[d] і Інтэграцыйная зона сярэдняга захаду Паўднёвай Амэрыкі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Кампу-Грандзі |
Дата ўтварэньня | 11 кастрычніка 1977 |
Кіраўнік | Эдуарда Рыдэль |
Насельніцтва (2012) | 2505088 (21-е месца) |
Плошча | 357124.962 км² (6-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 293 м |
Месцазнаходжаньне Мату-Гросу-ду-Сул | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC-4 |
Летні час | UTC-3 |
Код ISO 3166-2 | BR-MS |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Суседнімі бразыльскімі штатамі зьяўляюцца (з поўначы па гадзіньнікавай стрэлцы): Мату-Гросу, Гаяс, Мінас-Жэрайс, Сан-Паўлу й Парана. Акрамя таго, на захадзе Мату-Гросу-ду-Сул мяжуе з Парагваям і Балівіяй. Плошча штату не нашмат больш за Нямеччыну.
Эканоміка штата ў значнай ступені арыентавана на сельскую гаспадарку і жывёлагадоўлю. Усечаны на поўдні ад тропікаў Казярога, Мату-Гросу-ду-Сул, як правіла, мае цёплы й вільготны клімат, а таксама па ім праходзяць шматлікія прытокі ракі Параны.
Нізіны Пантанала пакрываюць 12 муніцыпалітэтаў і ўяўляюць сабой вялікую разнастайнасьць флёры й фаўны, лясы, прыродныя водмелі, саваны адкрытыя пашы, палі й хмызьнякі. Горад Баніта, на гары Бадакена, мае дагістарычныя пячоры, прыродныя рэкі, вадаспады, басейны й пячоры Блакітнае Возера.
Назва штату ў перакладзе з партугальскай літаральна азначае «Густы паўднёвы лес», якую штат атрымаў у спадчыну ад свайго паўночнага суседа штату Мату-Гросу, часткай якога ён быў да 1970-х гадоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Бразылію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |