Локніца
Ло́кніца (па-польску: Łoknica, па-падляску: Łóknicia[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Локніца | |
польск. Łoknica | |
Мясцовая назва: | Łoknicia |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′7″ пн. ш. 23°21′34″ у. д. / 52.78528° пн. ш. 23.35944° у. д.Каардынаты: 52°47′7″ пн. ш. 23°21′34″ у. д. / 52.78528° пн. ш. 23.35944° у. д. |
Локніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Церазь вёску цячэ рэчка Локніца.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёску заснаваў да 1569 г. лясьнічы Вялікага Княства Літоўскага Рыгор Вайловіч у лясох Бельскай пушчы. У 1580 годзе была ўжо прыватнай вёскай войскага бельскага Яна, які назваўся прозьвішчам Локніцкі і карыстўся гэрбам Нячуя. Маёнтак Локніцкіх абхопліваў суседнія Мякішы і Лянева. Сын Яна Марыян стаў сакратаром каралёў Стэфана Баторага і Жыгіонта Вазы. Пад канец XVII ст. Локніца перайшла пад валоданьне Цехановецкіх. Хутка адкупілі яе Пацеі, а ад іх Кампоўскія. Пад канец XIX ст. валодалі тут Лышчынскія, якія распрадалі маёнтак мужыкам яшчэ да Першай сусьветнай вайны[5]. У міжваенны пэрыяд Локніца прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 201 жыхароў (7 каталікоў і 194 праваслаўных, але 143 было запісаных палякамі, а толькі 58 беларусамі)[6]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Локніца была далучаная да гміны Бельск-Падляскі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023604?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Łoknicia svoja.org Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ^ Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ^ Локніца (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.