Ляне́ва (па-польску: Leniewo, па-падляску: Lenevo[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Лянева
польск. Leniewo
Лянева
Мясцовая назва: Lenevo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 80 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.8; 23.4Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.8; 23.4
Лянева на мапе Польшчы
Лянева
Лянева
Лянева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай працякае рака Локніца, на якой было створанае невялікае вадасховішча.

Крыжы ў вёсцы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Першы фальварак быў заснаваны ў Ляневе праўдападобна яшчэ ў XV стагодзьдзі Жукам Ляневічам. З XVI па XVII ст. прыналежаў сям’і Локніцкіх з Локніцы. Пасьля часта мяняў ўладальнікаў. У палове XIX ст. Ляневам, Локніцай і Мякішамі валодала Брыгіда Калюхевічова. Пры сядзібе ў фальварку з XVIII па XIX ст. існавала рымакаталіцкая капліца. Яшчэ на пачатку XX ст. Лянева дзялілася на дзьве часткі — дворскую (з садамі і агародамі) ды вёску, у якой пражывалі мужыкі[4]. Адзіным сьледам фальварчнай сядзібы зьяўляецца невялікі зямельны ўзгорак[5]. У міжваенны пэрыяд Лянева прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 157 жыхароў (2 каталікоў, 149 праваслаўных ды 6 габрэяў; палякамі было запісаных 11 жыхароў, усе апошнія беларусамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Лянева было далучанае гміны Чыжы. З 2004 году ўрадам гміны Чыжы над вадасховішчам побач зь Ляневам праводзіцца традыцыйнае Купальле[7].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Lenevo svoja.org Праверана 14 траўня 2015 г.
  3. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 14 траўня 2015 г.
  4. ^ Leniewo (пол.) Drzewo i sacrum. Podlaski szlak kulturowy. Зьвяз Беларускай Моладзі. Праверана 14 траўня 2015 г.
  5. ^ Sołectwo Leniewo (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 14 траўня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  7. ^ Аляксей Мароз У Ляневе Купалле з традыцыяй (пол.) Ніва. Тыднёвік беларусаў у Польшчы, 2011, н-р 27, с. 3 Праверана 14 траўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ляневасховішча мультымэдыйных матэрыялаў