Новыя габрэйскія могілкі (Горадня)
Новыя габрэйскія могілкі — даўнія, цяпер няісныя, могілкі габрэйскай абшчыны Горадні.
З пачатку XVII ст. на працягу 250 год тут было пахаваны болей за 14 тысяч чалавек.
У 1960-х савецкія ўлады Горадні зьнеслі могілкі, зьнішчылі пахаваньні, у тым ліку і магілу Лейба Найдуса з помнікам у выглядзе анёлу. У 1963 годзе на месцы могілак быў адчынены стадыён «Чырвонае знамя».
Камяні-помнікі з могілак мясцовыя жыхары расьцягнулі на гаспадарчыя пабудовы. Да 1987 году ў Горадні стаяў стары помнік Леніну, пастамэнт якога быў складзены з надмагільных помнікаў з Новых габрэйскіх могілак.
У 2002—2003 гадах гарадзкія ўлады правялі глябальную рэканструкцыю стадыёну, падчас якой грунт з могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліцаў і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе.
Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь сьвет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краінаў. Шэраг сусьветных габрэйскіх арганізацыяў зьвярнуліся ў FIFA і UEFA з патрабаваннем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёну «Нёман» вядзецца на месцы старажытных габрэйскіх могілак.
Улады былі змушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе усталяваны памятны знак, што і было зроблена ў 2007 годзе.
Асобы, пахаваныя на могілках
рэдагаваць- Лейб Найдус (1890—1918) — габрэйскі паэт
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Наталья Макушина. Очищение через раскаяние // БДГ для служебного пользования
- Міхал Карневіч. Будаўніцтва стадыёна замарозілі. Польскае радыё для замежжа. 08.08.2003
- Міхал Карневіч. У Горадні адкрылі памятны знак на месцы былых габрэйскіх могілак. Радыё «Свабода», нядзеля, 18 сакавіка 2007(недаступная спасылка)