Леандру Кастан
Леандру Кастан ды Сылва (па-партугальску: Leandro Castán da Silva; нарадзіўся 5 лістапада 1986 году, Жау, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца.
Леандру Кастан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лістапада 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2009 2009—2010 2010—2012 2012—2018 2016—2017 2016—2017 2018 2018—2022 2022 |
Атлетыку Мінэйру Гэльсынгборг Грэмію Баруэры Карынтыянс Рома → Сампдорыя (арэнда) → Тарына (арэнда) → Кальяры (арэнда) Вашку да Гама Гуарані Кампінас |
41 (1) 37 (3) 66 (4) 49 (2) 72 (1) 0 (0) 14 (0) 14 (0) 96 (2) 7 (0) |
Зборныя | ||
2012 | Бразылія | 2 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЛеандру пачынаў прафэсійную кар’еру ў камандзе роднага гораду Жау «XV лістапада», але яшчэ ў юнацкім узросьце яго запрыкмецілі скаўты «Атлетыку Мінэйру», дзе Леандру працягнуў навучаньне. У 2005 годзе дэбютаваў у Сэрыі А ў складзе новага клюбу. Але той сэзон быў вельмі няўдалым для клюбу з Бэлу-Арызонці, які выляцеў у Сэрыю B. Леандру Кастан аднак дапамог сваёй камандзе ў наступным годзе вярнуцца ў эліту, а ў 2007 годзе адправіўся ў швэдзкі «Гэльсынгборг».
У Швэцыі Леандру правёў толькі адзін сэзон, пасьпеўшы адзначыцца ў эўракубках голам у браму нідэрляндзкага ПСВ. У 2008 годзе перайшоў у «Грэмію Баруэры», а ў 2010 годзе далучыўся да табару клюбу «Карынтыянс». У 2011 годзе «Карынтыянс» стаў чэмпіёнам Бразыліі, а ў 2012 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі дайшоў да фіналу і выйграў Кубак Лібэртадорэс. Леандру Кастан трапіў у сымбалічную зборную гэтага турніру.
2 ліпеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Леандру ў італьянскую «Рому» за 5,5 млн эўра[4]. У новым клюбе гулец атрымаў месца ў стартавым складзе дзякуючы шэрагу пасьпяховых выступаў. Свой першы год за «Рому» забіў 8 сьнежня 2012 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны», які скончыўся перамогаў рымскага клюбу зь лікам 4:2.
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў за нацыянальную зборную Бразыліі ў гульні супраць зборнай Японіі 16 кастрычніка 2012 году, якая прайша на стадыёне ва Ўроцлаве.
Дасягненьні
рэдагаваць«Карынтыянс»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2011
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2012