Ладвігова
Ладвіго́ва (польск. Łodwigowo, ням. Ludwigsdorf) — вёска ў Польшчы, каля возера Вялікай Дамбровы. Уваходзіць у склад гміны Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Знаходзіцца прыкладна за 27 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.
Ладвігова лац. Ładvigova | |
польск. Łodwigowo | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае ваяводзтва |
Павет: | Аструдзкі |
Гміна: | Грунвальд |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 14-108 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′12.25″ пн. ш. 20°7′12.94″ у. д. / 53.4700694° пн. ш. 20.1202611° у. д.Каардынаты: 53°28′12.25″ пн. ш. 20°7′12.94″ у. д. / 53.4700694° пн. ш. 20.1202611° у. д. |
Ладвігова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьХлёдвіг, Лодвіг або Людвік (Chlodwig, Lodvigus, Ludvicus) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Ладвігова ўваходзіла ў склад Аструдзкага павету Прусіі[3].
У 1975—1998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.
Славутасьці
рэдагавацьПаміж Ладвіговам і вёскамі Стэнбаркам (ням. Tannenberg) і Грунвальдам знаходзіцца гістарычнае поле бітвы, у якой 15 ліпеня 1410 году аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам польскага караля Ўладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815415032-0474880?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 856—857.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 675.