Аструда
Аструда (па-польску: Ostróda, па-нямецку: Osterode, па-пруску: Austrāti) — места і гміна ў Аструдзкім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Разьмешчанае на Ілаўскім Паазер’і, над Дрвэнцкім возерам. Празь места працякае рака Дрвэнца.
Аструда | |||||
польск. Ostróda | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1329 | ||||
Горад з: | 1329 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае | ||||
Павет: | Аструдзкі | ||||
Гміна: | Аструда | ||||
Бурмістар: | Ян Насэвіч | ||||
Плошча: | 14,15 км² | ||||
Вышыня: | 110—120 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 33 191 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2345,65 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 89 | ||||
Паштовыя індэксы: | ад 14-100 да 14-104 | ||||
Нумарны знак: | NOS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′48″ пн. ш. 19°57′53″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 19.96472° у. д.Каардынаты: 53°41′48″ пн. ш. 19°57′53″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 19.96472° у. д. | ||||
Аструда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ostroda.pl |
У 1975—1998 гадох места адміністрацыйна належала да Ольштынскага ваяводзтва.
Па стане на 31 сьнежня 2009 року места мела 33 191 насельніка[1].
Геаграфія
рэдагавацьПраз Аструду праплывае рака Дрвэнца.
Акрамя Дрвэнцкага возера, у Аструдзе ёсьць іншыя азёры:
Паводле зьвестак 2002 року, Аструда займае плошчу 14,15 км². Места займае 0,8% плошчы павету.
Гісторыя
рэдагавацьАструда паўстала ў XIII стагодзьдзі ў ваколіцах крыжацкага замку на тэрыторыі Памязаніі, заселенай на той час старапрускае племя памязанаў.
Па Грунвальдзкай бітве ў 1410 року рыцар Мікалай з Дурэнга (Кляўс фон Дорынге) захапіў места і замак для войскаў караля Ўладзіслава Ягайлы. У 1440 року Аструда далучылася да антыкрыжацкае Прускае канфэдэрацыі. У 1519 року ў часе польска-тэўтонскай вайны (прускай вайны) Аструда заваяваная войскамі караля польскага Жыгімонта Старога.
У 1633—1643 роках местам (і староствам) загадвае Ян Хрысьціян бжэскі, князь Бжэгу і Легніцы.
З 21 лютага па 1 красавіка 1807 року ў замку перабываў Напалеон Банапарт.
У часе Другой сусьветнай вайны Аструда была зруйнаваная прыкладна на 60%.
Насельніцтва
рэдагавацьПа стане на 31 сьнежня 2009[1]:
Пералік | Агулам | Жанчыны | Мужчыны | |||
---|---|---|---|---|---|---|
адзінка | асобаў | % | асобаў | % | асобаў | % |
насельніцтва | 33 191 | 100 | 17 569 | 52,93 | 15 622 | 47,07 |
Паводле зьвестак 2002 року сярэдні даход на душу насельніцтва 1259,38 zł.
Гарады-пабрацімы
рэдагавацьПартнэрскія месты | ||
Места | Краіна | Дата падпісаньня ўгоды |
---|---|---|
Астэродэ ам Гарц | Нямеччына | 24 красавіка 1994 |
Шылакарчма | Летува | 27 верасьня 2001 |
Крыніцы і заўвагі
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАструда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная інтэрнэт-бачына места
- OstrodaOnline.pl
- Здымкі з Аструды
- Ostród // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 680