Кірыл Коктыш

расейскі палітоляг

Кіры́л Яўге́навіч Ко́ктыш (нар. 1968, Менск, цяпер Беларусь) — расейскі палітоляг родам зь Беларусі.

Кірыл Коктыш
Дата нараджэньня 1968 (56 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін (1993)
Занятак прапагандыст
Навуковая сфэра паліталёгія
Месца працы Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін (Расея)
Вядомы як прапагандыст рэжыму Лукашэнкі
Навуковая ступень кандыдат навук

Кандыдат палітычных навук (1999). Дацэнт катэдры паліітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін[1]. Выступаў прапагандыстам рэжыму Лукашэнкі[2].

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Менску ў 1968 годзе[3]. У 1985—1986 гадах вучыўся на філялягічным факультэце БДУ, дзе вывучаў ангельскую, беларускую, лацінскую і расейскую мовы. У 1988 годзе паступіў на факультэт міжнароднай інфармацыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін (МДІМЗ), дзе вывучаў міжнародную журналістыку, а таксама ангельскую і гіндзійскую мовы. У 1993 годзе скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі МДІМЗ[1].

У 1993—1996 гг. працаваў журналістам інфармацыйнай агенцыі UPI па Беларусі, быў выканаўчым дырэктарам агенцыі «Пармікс» у Менску. Ажыцьцявіў некалькі піяр-праектаў, у тым ліку прэс-канфэрэнцыю А. Лукашэнкі ў 1994 годзе[3]. Працаваў галоўным спэцыялістам Аналітычнага цэнтру пры ўрадзе Расеі[4]. У 1996 годзе паступіў у асьпірантуру МДІМЗ на катэдру паліталёгіі, якую скончыў у 1999 годзе. Ад 1997 г. — выкладнік катэдры палітычнае тэорыі факультэту паліталёгіі МДІМЗ. Аўтар аналітычных даведак і рэкамэндацыяў для неназваных кліентаў па палітычнай сытуацыі ў Беларусі, ва Ўкраіне і расейскіх рэгіёнах[3]. 30 верасьня 1999 году атрымаў навуковую ступеню кандыдата палітычных навук. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Трансфармацыя палітычнага рэжыму Рэспублікі Беларусь». Ад 2001 году стаў рыхтаваць аналітычныя даведкі пра палітычна-гаспадарчае становішча ў Беларусі для Міністэрства замежных справаў Расеі з парадамі і кіраваць адпаведнымі дасьледчымі праектамі МДІМЗ. У 2003 годзе кіраваў палітэканамічнага дасьледаваньня Казахстану. У 2003—2005 гадах ствараў такія аналітычныя даведкі наконт Украіны. Пазьней стаў пісаць такія ўнутрырасейскія даведкі пра Ненецкую аўтаномную акругу, Кастрамскую вобласьць, Прыморскі і Хабараўскі краі. У 2009 годзе выдаў 2 працы: «Пралегамены да антрапалёгіі крызісу нашага часу» і «Сеткавыя аспэкты кампэтэнтаснага падыходу да вышэйшай адукацыі»[1].

На 2021 год дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін, адказны сакратар Рады Расейскай асацыяцыі палітычных экспэртаў і кансультантаў "Марьин Гай".

Працы і погляды

рэдагаваць

Аўтар двух бэстсэлераў па тэорыі палітыкі - “Тэорыя мэтафары і палітычныя інстытуты” і “Дыскурс рацыяналізму, свабоды і дэмакратыі”. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году выступаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі, але не пазьней за 2014 год перайшоў на пазыцыі яго абароны. Неаднаразова выступаў з камэнтарамі па міжнароднай і ўнутрыбеларускай палітыцы ў СМІ Беларусі, Расеі і 3-х краінаў.

Займаецца аналізам сучаснага прыкладнога выкарыстаньня беларускіх дэмакратычных ідэяў дэмакратыі і свабоды[5][6].

Падтрымліваў “менскую пляцоўку” як цэнтру магчымага ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу[7][8].

Выступае ў падтрымку эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расеяй і разьвіцьцё Эўразійскага эканамічнагага зьвязу[9][10].

Пасьля падзеяў 2020—2021 г. у Беларусі

рэдагаваць

Падчас пратэстаў 2020 году ў Беларусі заняў бок ураду[11][12], агітацыяй супраць страйкаў[13][14], прапагандысцкай падтрымкай так званага «Ўсебеларускага народнага сходу»[15]. Крытыкаваў увядзеньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і дзеяньні міжнароднай супольнасьці па дапамозе беларускаму дэмакратычнаму руху[16][17].

Бацькі пражываюць у Менску.

Жанаты другім шлюбам. Паводле публічных крыніцаў, мае чатырох дзяцей[18].

  1. ^ а б в Коктыш Кірыл Яўгенавіч // Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, 2021 г. Праверана 5 жніўня 2021 г.
  2. ^ [1](недаступная спасылка)
  3. ^ а б в Кирилл Коктыш: Национальные социокультурные коды сближают народы [Кірыл Коктыш: Нацыянальныя соцыякультурныя коды зьбліжаюць народы] — Афіцыйны сайт Пастаяннага камітэту «Саюзнай дзяржавы», 13.07.2015
  4. ^ [2]
  5. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». К. Коктыш: Дэмакратычныя стандарты выбараў у ЗША пацярпелі крах // Белтэлерадыёкампанія, 11 лістапада 2020 г. Праверана 4 жніўня 2021 г.
  6. ^ По ту сторону процедурной демократии [Па той бок працэдурнай дэмакратыі] - Известия, 21.07.2015
  7. ^ Менск стаў брокерам мірнага працэсу ва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне - палітоляг // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 8 чэрвеня 2015 г. Праверана 4 жніўня 2021 г.
  8. ^ Встреча в Минске стала фактическим признанием Европой Лукашенко [Сустрэча ў Менску стала фактычным прызнаньнем Эўропай Лукашэнкі] — БелТА, 27.08.2014
  9. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Экспэрты абмяркоўваюць вынікі саміту ЭАЭЗ // Белтэлерадыёкампанія, 22 траўня 2021 г. Праверана 4 жніўня 2021 г.
  10. ^ Проживут ли Россия и Беларусь друг без друга? Взгляд политолога [Ці пражывуць Расея і Беларусь адно без аднаго? Погляд палітоляга] — СБ. Беларусь сегодня, 20.08.2020
  11. ^ Эдуард Півавар. Якасьць беларускай прадукцыі ня дасьць шанцаў рэалізаваць заклікі да яе сабатажу - расейскі экспэрт // БелТА, 15 верасьня 2020 г. Праверана 4 жніўня 2021 г.
  12. ^ Критиканство беглой оппозиции — вой от безысходности или бизнес-проект? [Крытыканства зьбеглай апазыцыі — вой ад безвыходнасьці ці бізнэс-праект?] — СБ. Беларусь сегодня, 14.02.2021
  13. ^ К каким экономическим потерям могут привести призывы к забастовкам, рассказал доцент кафедры политической теории МГИМО Кирилл Коктыш(недаступная спасылка) [Да якіх эканамічных стратаў могуць прывесьці заклікі да страйкаў, распавёў дацэнт катэдры палітычнай тэорыі МГІМО Кірыл Коктыш] — Беларусь 1, 09.09.2020
  14. ^ К. Коктыш: Призывы к забастовкам не получили поддержку у белорусов(недаступная спасылка) [К. Коктыш: Заклікі да страйкаў не атрымалі падтрымкі ў беларусаў] — Беларусь 1, 07.12.2020
  15. ^ К. Коктыш: «ВНС — это диалог власти и народа»(недаступная спасылка) [К. Коктыш: «Усебеларускі народны сход — гэта дыялёг улады і народу»] — Беларусь 1, 08.02.2021
  16. ^ Очередной «акт о демократии» не несет ничего нового, но открывает Беларуси новые возможности [Чарговы «акт аб дэмакратыі» не нясе нічога новага, але адчыняе Беларусі новыя магчымасьці] — СБ. Беларусь сегодня, 20.11.2020
  17. ^ К. Коктыш: Вмешиваясь во внутренние дела Беларуси, Польша преследует свои эгоистичные интересы(недаступная спасылка) [К. Коктыш: Умешваючыся ва ўнутраныя справы Беларусі, Польшча перасьледуе свае эгаістычныя інтарэсы] — Беларусь 1, 03.12.2020
  18. ^ Биография Кирилла Коктыша