Кірыл Гусеў

беларускі футбаліст

Кірыл Гусеў (нарадзіўся 6 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Кірыл Гусеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 красавіка 1999(1999-04-06)[1] (25 гадоў)
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дняпро Магілёў 1 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 0 (0)
2020—2023 Дняпро Магілёў 69 (20)
2021 Слонім-2017 17 (5)
2023 Ворша 15 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году разам зь іншымі маладымі гульцамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўскім клюбам[2]. У канцы 2018 году пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчанаў 2 сьнежня 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга туру супраць «Іслачы» (2:3).

У сакавіку 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і пачаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 году праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 году далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дапамог клюбу перамагчы ў турніры, пасьля чаго гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Слоніму-2017»[3]. Замацаваўся ў пачатковым складзе слонімскай каманды. Па вяртаньні з арэнды ў студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. У сэзоне 2022 гуляў за «Дняпро» ў Найвышэйшай лізе, рэгулярна зьяўляўся на полі, нярэдка ў першай адзінаццатцы.

У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з магілёўскім клюбам[5]. У першай палове 2023 году пераважна выходзіў на замену. У ліпені 2023 году быў арандаваны «Воршай»[6]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Магілёў[7], а ў студзені 2024 году пакінуў «Дняпро»[8].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 1 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць