Кінюш (Кінш), Генюш (Гінюш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Kynosz
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ginn + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Генюш, Кінш, Гінюш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кінюш»

Паходжаньне

рэдагаваць

Геніш (Gennisch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kinosz[4]: Kynosz (1465 год)[5].

У 1580 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Gensch, Welouiensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яшъко Киншовичъ[7], Петько Кгинюшевич[8], Станиславъ Киншевичъ[9] (1528 год); боярын господарский повета Городеньского… на дядка своего, боярына господарского Станислава Кгинюшевича (20 кастрычніка 1533 году)[10]; Станко Кинюшевич, Петко Кинюшевич (верасень 1536 — жнівень 1537 году)[11]; Павелъ Петровичъ Кгинюшовичъ (1567 год)[12]; печатью и съ подписомъ руки его милости пана Крыштофа Кгинюша (10 лютага 1617 году)[13]; Stanisław Giniusz (1803 год)[14]; Urszula Gieniusz (1820 год)[15].

Носьбіты

рэдагаваць
  1. ^ Grünert H. Die Altenburgischen Personennamen. — Tübingen, 1958. S. 520.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
  5. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 201.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 71.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 124.
  11. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 73.
  12. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 689.
  13. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 6. — Вильна, 1869. С. 80.
  14. ^ Wilno św. Kazimierza, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. ^ Komaje k. Rakiszek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 1.
  17. ^ Bozik E. Bohaterowie sprzed 150 lat // Powstanie 1863. Podlaskie epizody. — Supraśl, 2014. S. 370.