Кінтэкс
Каардынаты: 42°40′23″ пн. ш. 23°19′23″ у. д. / 42.67306° пн. ш. 23.32306° у. д.
«Кінтэкс» — дзяржаўнае прадпрыемства Баўгарыі, заснаванае ў 1966 годзе для збыту айчыннай зброі за мяжу.
«Кінтэкс» | |
баўг. „Кинтекс“ | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1966 |
Заснавальнікі | Урад Баўгарыі |
Краіна | Баўгарыя |
Разьмяшчэньне | Сафія |
Адрас | раён Лозенец, бульв. Джэймза Баўчэра, д. 66[1] |
Ключавыя фігуры | Іван Ангелаў-Даскоў |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | продаж і рамонт зброі |
Абарачэньне | ▲86,489 млн львоў (2015 год; $48,049 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲8,842 млн львоў (2015 год; $4,912 млн) |
Чысты прыбытак | ▼0,599 млн львоў (2015 год; $0,332 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 58 (2016 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства эканомікі Баўгарыі |
Аўдытар | Алі Вэйсэл |
На 2020 год прадпрыемства пастаўляла абаронным ведамствам краінаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі: пальную зброю і боепрыпасы да яе, а таксама запчасткі да танкаў і бронетранспартэраў, верталётаў і самалётаў. Спадарожна «Кінтэкс» прадаваў трэнажоры да зброі, прылады сачэньня, радыёлякацыі і сувязі[3].
Вырабы
рэдагавацьНа 2020 год «Кінтэкс» пастаўляў за мяжу 9 відаў пальнай зброі:
- 4 узоры пісталетаў і 2 узоры рэвальвэраў «Аркус» з патронам 9х19 мм[4];
- пісталет-кулямёт «Арсэнал Шыпка»[5];
- 26 узораў аўтаматаў «Арсэнал»[6];
- 2 узоры ручных кулямётаў «Арсэнал» з патронам 5,56х45 і 7,62х39 мм[7];
- 8 узораў кулямётаў «Арсэнал» з патронам 7,62х54 мм[8];
- 13 узораў ручных гранатамётаў «Аркус», «Арсэнал» і «Касьцёр» калібрам 40 мм, зь іх 9 падрульных, у тым ліку для расейскіх аўтаматаў Калашнікава (АК-47, АК-74, АК-101, АК-103, АКМ і АКМС) і амэрыканкіх — М16;
- 2 узоры супрацьтанкавых гранатамётаў «Арсэнал» калібрам 40 (ручны) і 73 мм[9];
- 6 узораў мінамётаў «Арсэнал» калібрам 60, 81, 82 і 120 мм[10];
- 2 узоры зэнітных гарматаў калібрам 23 мм для сухапутнага войска і флёту[11].
Таксама прадавалі 15 відаў боепрыпасаў:
- 8 узораў патронаў калібрам 5,45х39,5, 5,56х45, 5,6х15, 7,62х39, 7,62х51, 7,62х54, 9х18 і 9х19 мм для ручной стралковай зброі[12];
- 7 узораў патронаў калібрам 23х115, 23х152 і 30х165 мм да станкавых кулямётаў самалётаў і танкаў[13];
- 32 узоры гранатаў калібрам 30 і 40 мм для гранатамётаў, у тым ліку для падрульных[14];
- 16 узораў супрацьтанкавых гранатаў калібрам 40, 57 і 85 мм для ручных супрацьтанкавых гранатамётаў РПГ-7В і АТГЛ[15];
- 4 узоры аднаразовых перанасных гранатамётаў калібрам 73 мм, у тым ліку РПГ-22[16];
- 8 узораў гранатаў для станкавага процітанкавага гранатамёта СПГ-9 «Дзіда»[17];
- 4 узоры гранатамётных гранатаў для гарматаў 2А28 «Гром» на баявых машынах пяхоты[18];
- 2 узоры супрацьтанкавых кіраваных ракетаў калібрам 93 і 125 мм пад назвамі «Метыс» і «Малютка»[19];
- 15 узораў артылерыйскіх снарадаў калібрам 57, 100, 122, 125, 130 і 152 мм, у тым ліку для танкаў, РСЗА «Град» і зэнітных гарматаў С-60[20];
- 18 узораў артылерыйскіх мінаў калібрам 60, 81, 82, 120 і 160 мм[21];
- 17 узораў баявых ручных гранатаў[22];
- 12 узораў авіябомбаў, у тым ліку бэтонапрабівальныя БетАБ-500[23];
- 3 узоры імітатараў паветраных цэляў;
- 9 узораў паветраных некіраваных ракетаў калібрам 57 і 80 мм[24].
Урэшце «Кінтэкс» прадаваў:
- запалы для ручных і гранатамётных гранатаў, мінаў, снарадаў, ракетаў і бомбаў, а таксама запальнікі для патронаў і сыгнальную піратэхніку[25];
- 3 узоры дымавых і шумавых шашак;
- прылады сувязі — 3 узоры палявых тэлефонаў ТА-57, ТАП-77 і ТАП-2000, радыёстанцыі Р-33М і радыёпрымачы Р-163 ды Р-173, 2 узоры наземных перанасных радараў ХП-100М і С-90, 7 узораў прыладаў радыёглушэньня[26];
- прыборы навядзеньня і сачэньня — 4 узоры аптычных і лазэрных прыцэлаў, 4 узоры начных прыцэлаў, 5 узораў прыбораў начнога бачаньня (у тым ліку для верталёта) і 4 узоры цеплавізараў[27];
- 4 узоры сыстэмы кіраваньня агнём «Вулкан» для батальёну палявой артылерыі («Вулкан-Б»), мінамётнай батарэі («Вулкан-М»), батальёну РСЗА («Вулкан-Р») і батальёну самаходных гарматаў («Вулкан-Ц»)[28];
- 4 узоры бронекамізэлек[29].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1966 годзе ўрад Баўгарыі заснаваў прадпрыемства «Кінтэкс» для продажу мясцовага ўзбраеньня за мяжу. Пераважнымі пакупнікамі сталі абаронныя ведамствы краінаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. 30 сакавіка 1992 году прадпрыемства пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантактныя зьвесткі (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Алі Вэйсэл. Даклад незалежнага аўдытара і справаздача АТ «Кінтэкс» за 2015 год (баўг.) // Гандлёвы рэгістар Баўгарыі, 7 ліпеня 2016 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Пра нас (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Пісталеты і рэвальвэры (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Пісталет-кулямёт «Арсэнал Шыпка», 9х18 і 9х19 мм (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Аўтаматы (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Ручныя кулямёты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Кулямёты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Супрацьтанкавыя гранатамёты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Мінамёты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Зэнітныя гарматы (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы да малой стралковай зброі (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы да сярэднекалібэрных станкавых кулямётаў (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы для гранатамётаў (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы для перанасных гранатамётаў РПГ-7В і АТГЛ (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Ракетныя гранаты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы для СПГ-9 (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы для гармаы 2А28 (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Боепрыпасы для артылерыі (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Артылерыйскія міны (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Ручныя гранаты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Авіябомбы (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Паветраныя некіраваныя ракеты (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Запалы (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Прылады электрасувязі (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Прыборы навядзеньня і сачэньня (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Аўтаматычная сыстэма кіраваньня агнём артылерыі «Вулкан» (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
- ^ Бронекамізэлькі (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2020 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (анг.) // АТ «Кінтэкс», 2019 г. Праверана 27 траўня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |