Глушэньне
Глушэ́ньне (анг. radio jamming) — радыёабарона, радыёзаслон, радыёвайна, глушэньне радыёсыгналаў. Па сутнасьці, гэта тое самае радыёвяшчаньне, толькі што замест звычайных тэкставых, музычных або нейкіх яшчэ праграмаў у этэр высылаецца спэцыяльны сыгнал, які ўтвараецца прыстасаваньнем пад назовам «генэратар замінальнага дзеяньня», што генэруе гул і трэск. Акрамя шуму ўжываюцца таксама галасы («мовападобны сыгнал») і нават музыка. Падрыхтаваны сыгнал перадаецца на той частасьці, дзе працуе радыёстанцыя, якую трэба заглушыць.
У 1970-х у СССР глушыліся толькі самыя небясьпечныя ідэалягічныя ворагі — «Радыё Свабода» на розных мовах народаў СССР, а таксама расейскамоўныя праграмы «Голасу Ізраілю», «Радыё Пэкін», «Радыё Тырана». Глушылася таксама бальшыня праграмаў «Радыё Свабодная Эўропа», якое вяшчала на краіны сацыялістычнага лягеру. Рэзкая зьмена сытуацыі настала пасьля ўвядзеньня абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістан. Ад 1980 году Савецкі Саюз распачаў глушэньне расейскіх праграмаў трох гігантаў замежнага радыёвяшчаньня — радыёстанцыяў «Голас Амэрыкі», «Бі-Бі-Сі» і «Нямецкая хваля». Глушэньне Радыё «Свабода» й іншых станцый было спыненае ў 1988 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяргей Шупа. Радыёабарона, радыёзаслон, радыёвайна – глушэньне // Радыё «Свабода», 29 ліпеня 2005 г. Праверана 28 траўня 2016 г.
- R. Pleikys, D. Vildžiūnas. Empire of Noise (фильм).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |