Кік-ін-дэ-Кёк
Вежа | |
Кік-ін-дэ-Кёк
Kiek in de Kök | |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′5.1″ пн. ш. 24°44′28.5″ у. д. / 59.43475° пн. ш. 24.74125° у. д.Каардынаты: 59°26′5.1″ пн. ш. 24°44′28.5″ у. д. / 59.43475° пн. ш. 24.74125° у. д. |
Тып будынка | вежа |
Дата заснаваньня | 1475 |
Будаваньне | 1475—1483 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | linnamuuseum.ee/kiek-de-… |
Кік-ін-дэ-Кёк | |
Кік-ін-дэ-Кёк на Вікісховішчы |
Кік-ін-дэ-Кёк (па-эстонску: Kiek in de Kök, па-ніжненямецку: «зазірні ў кухню») — артылерыйская вежа ў Таліне, пабудаваная ў 1483 року. Мае вышыню 38 мэтраў і сьцены таўшчынёй 4 мэтры.
Мінуўшчына
рэдагаваць«Кік ін дэ Кёк» — агульная старанямецкая назва вежаў, у асноўным тых, якія былі часткай мескіх фартыфікацыйных умацаваньняў. Атрымалі сваё імя з-за таго, што жыхары вежы ў прамым сэнсе маглі ўбачыць, што гатуюць у кухнях прылеглых хат.
Вежы з такой назвай вядомыя і па-за межамі сучаснае Нямеччыны, напрыклад у Гданьску і Таліне. Гэта зьвязана зь дзейнасьцю Ганзейскай лігі і Тэўтонскага ордэну.
Пасьля збудовы Кік ін дэ Кёк стала адной з самых магутных вежаў мескага муру — яе вышыня складала 33,2 м, дыямэтар — 17,3 м, таўшчыня сьценаў — да 4 м. Пазьней яна неаднаразова перабудоўвалася.
Падчас Інфлянцкіх войнаў у 1577 року вежа была пашкоджаная маскоўскімі войскамі, пра што сьведчаць умураваныя ў зьнешнія муры гарматныя ядры. У XVII стагодзьдзі быў праведзены капітальны рамонт вежы, два ніжнія паверхі былі схаваныя пад зямлёй, а на верхніх былі створаныя новыя амбразуры, перакрытыя падлогі, дададзены купал.
Пасьля 1760 вежа перастала выконваць абарончыя функцыі. У ёй разьмясьціўся парахавы склад, архіў, а частка вежы была прыстасаваная пад жылыя памяшканьні.
Рэстаўрацыйныя працы XX стагодзьдзя вярнулі вежы і навакольнай мясцовасьці першапачатковае аблічча. У 1958 року тут была адкрытая філія мескага музэю. Цяпер тут разьмяшчаецца таксама фотагалерэя.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 3015 |
Кік-ін-дэ-Кёк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (эст.) (анг.) (рас.)