Талінскі гарадзкі мур
Гарадзкі мур | |
Краіна | Эстонія |
Месцазнаходжаньне | Талін |
Каардынаты | 59°26′06″ пн. ш. 24°44′27″ у. д. / 59.435° пн. ш. 24.74083° у. д.Каардынаты: 59°26′06″ пн. ш. 24°44′27″ у. д. / 59.435° пн. ш. 24.74083° у. д. |
Талінскі гарадзкі мур | |
Талінскі гарадзкі мур на Вікісховішчы |
Талінскі гарадзкі мур (па-эстонску: Tallinna linnamüür, па-нямецку: Revaler Stadtbefestigung) — гарадзкі мур у цэнтры сталіцы Эстоніі Таліне. Збудаваньне ўлучае ў сябе сярэднявечныя муры й вежы і абкружае Стары горад Таліну. Найлепш захавалася паўночна-заходняя частка муру. Асобнай часткай умацаваньняў зьяўляецца ўзгорак Тоомпэа з замкам.
Гісторыя
рэдагавацьТалінскі гарадзкі мур вядомы з 1248 году. Да нашага часу захавалася частка муроў і вежаў, пабудаваных у XIV стагодзьдзі. Будаўніцтва працягвалася і ў XV стагодзьдзі, рэканструкцыя была завершаная ў 1520 годзе. На канец XVI стагодзьдзя на муры налічвалася 26 вежаў, 18 зь якіх захаваліся. Муры былі вышынёй да 8 мэтраў і таўшчынёй 2,85 м. Найвышэйшай вежай была Доўгі Гэрман (45,6 м), самай масіўнай зьяўляецца чатырохпавярховая Тоўстая Маргарыта (дыямэтар — 24 м).
У XIX стагодзьдзі частка муру была зруйнавана расейскімі ўладамі. У 1969—1970 гадох былі праведзены рэстаўрацыйныя работы.
Галерэя
рэдагаваць-
Паўночна-заходняя частка муру
-
Гарадзкі мур і Царква Сьвятога Олафа ў 1943 годзе
-
Вежа Нунна («Манашка»)
Літаратура
рэдагаваць- Белоруссия Литва Латвия Эстония. Справочник-путеводитель. М.: Искусство, 1986 ISBN 5-210-00094-X (рас.)
- Sulev Mäeväli Tallinner historische Bauten und Kunstwerke. — Tallinn: Periodika, 1990. ISNB 5-7979-0202-8 (ням.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТалінскі гарадзкі мур — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў