Кібарт Мінімонтавіч

Кібарт Мінімонтавічлітоўскі баярын.

Кібарт Мінімонтавіч
лац. Kibart Minimontavič

Герб «Окша»
Асабістыя зьвесткі
Бацькі Мінімонт
Дзеці Міхайла

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Расенах, а таксама ў Крожах і Кернаве.

Кібарт, Кібэрт або Гібэрт (Kibart, Kibbert[1], Gibert) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Гібель, Кібар; германскія імёны Gibico, Giebel, Kiber) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[3], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кибортъ Минимонтовичъ (Киборт Минимонтович[5], 1440—1492 гады)[6].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Яна Мінімонта гербу «Окша».

Ад вялікага князя Казімера атрымаў людзей у Радуні і Эйшышках. Відаць, яго можна ідэнтыфікаваць з расенскім цівуном Кібартам (1470 або 1471 год)[5].

Меў сына Міхайлу.

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 279, 632.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 131.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  5. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.

Літаратура

рэдагаваць