Куцькі (Гарадзенская вобласьць)
Ку́цькі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Куцькі лац. Kućki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851106 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′45″ пн. ш. 25°56′55″ у. д. / 54.1125° пн. ш. 25.94861° у. д.Каардынаты: 54°6′45″ пн. ш. 25°56′55″ у. д. / 54.1125° пн. ш. 25.94861° у. д. |
± Куцькі |
Гісторыя
рэдагавацьЗ канца XVII стагодзьдзя маёнтак Куцькі ў складзе Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. адносіўся да Трабскай парафіі, уласнасьць А. Кербэджа.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1861 г. 67 рэвіскіх душ, у 1866 г. 15 двароў, 128 жыхароў. У 1897 г. вёска ў Трабскай воласьці, 33 двары, 213 жыхароў. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У 1905 г. 206 жыхароў, 292 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 36 двароў, 176 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (37 двароў, 180 жыхароў) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Беларусь». З 16 ліпеня 1954 году ў Трабскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 91 жыхар, у калгасе «Звязда». Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 15 чалавек, 14 двароў
- 2009 год — 6 чалавек[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 236
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.