Куцеінскі Прачысьценскі манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Куцеінскі Прачысьценскі манастыр
Куцеінскі Прачысьценскі манастыр
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. / 54.49333° пн. ш. 30.42778° у. д. / 54.49333; 30.42778Каардынаты: 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. / 54.49333° пн. ш. 30.42778° у. д. / 54.49333; 30.42778
Канфэсія праваслаўе[d]
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія 
Архітэктурны стыль магілёўскае барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Commons-logo.svg Манастыр Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Манастыр Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII ст. у Воршы. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у прадмесьці Куцейне. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс, пазьней на яго месцы збудавалі шматпавярховыя будынкі.

ГісторыяРэдагаваць

У 1631 годзе Багдан Статкевіч заснаваў у прадмесьці Куцейне жаночы манастыр. Першыя будынкі былі драўлянымі, а 2-ярусная брама-званіца мела мураваны ніжні ярус. У 1635 годзе згарэла драўляная саборная царква. У 1655 годзе ў стылі магілёўскага барока збудавалі мураваную саборную царкву Прачыстай Багародзіцы.

У 1658 годзе куцеінскіх манашак перавялі ў новаадкрыты Ўваскрасенскі манастыр у Смаленску. Існуюць зьвесткі, што з Куцейны былі і першыя насельніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1691 годзе пры манастыры збудавалі мураваную царкву Раства Багародзіцы.

У 1842 годзе манастыр прылічылі да 1-й клясы. У 1918 годзе савецкія ўлады ліквідавалі манастыр, будынкі якога выкарыстоўваліся пад склад і вяндлярню. Прачысьценскую саборную царкву зноў адкрылі ў часы Другой сусьветнай вайны. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс.

У 1996 годзе Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату заснаваў у Воршы Ўсьпенскі манастыр. У 2006 годзе скончылася будаваньне новай Усьпенскай царквы.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры магілёўскага барока. У склад комплекс уваходзіла некалькі цэркваў, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Прачысьценская саборная царква — крыжова-купальны 3-апсыдны храм. Асноўны нэф і крылы трансэпта накрывалі пэрпэндыкулярныя двухсхільныя дахі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Сяродкрыжжа завяршаў 8-гранны глухі барабан і масіўны грушападобны купал з банькай. Сьцены ўпрыгожвалі прафіляваныя карнізы, пілястры на кутах. Высокія вокны мелі паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. Франтоны завяршаліся банькамі і аздабляліся патройнымі роўнымі аркавымі нішамі[1].

ГалерэяРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі, таксама вядомы пад назвай «Манастыр Успеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі манастыр» (рас. Монастырь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский монастырь)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Габрусь Т., Ярашэвіч А. Куцеінскі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 174.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Куцеінскі Прачысьценскі манастырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў