Кавалёў Груд (па-польску: Kowalowy Gród, на мясцовай беларускай гаворцы: Кавалё́ў Груд, Замо́сты[2]) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Кавалёў Груд
польск. Kowalowy Gród
Мясцовая назва: Кавалёў Груд, Замосты
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 57 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′8″ пн. ш. 23°42′16″ у. д. / 52.96889° пн. ш. 23.70444° у. д. / 52.96889; 23.70444Каардынаты: 52°58′8″ пн. ш. 23°42′16″ у. д. / 52.96889° пн. ш. 23.70444° у. д. / 52.96889; 23.70444
Кавалёў Груд на мапе Польшчы
Кавалёў Груд
Кавалёў Груд
Кавалёў Груд

Па гістарычных прычынах часта разам з Новымі Кухмамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Кухмамі-Петрукамі і Гарбачамі называецца проста Кухмамі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1869 г. мужыкі Старых Кухмаў атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць, дзякуючы чаму заснаваліся 2 новыя прысёлкі: Кавалёў Груд ды Новыя Кухмы. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем’яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[5]. У міжваенны пэрыяд Новыя Кухмы прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (7 каталікоў і 20 праваслаўных; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Петрукамі і ГарбачаміПраверана 9 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 155
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.