Курпікі
Ку́рпікі[1] — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Курпікі ўваходзяць у склад Абухаўскага сельсавету.
Курпікі | |
трансьліт. Kurpiki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Абухаўскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′42.1″ пн. ш. 24°7′5.5″ у. д. / 53.561694° пн. ш. 24.118194° у. д.Каардынаты: 53°33′42.1″ пн. ш. 24°7′5.5″ у. д. / 53.561694° пн. ш. 24.118194° у. д. |
± Курпікі |
Гісторыя
рэдагаваць22 верасьня 1939 году мясцовыя камуністы і крыміналісты: Аляксандар Мікалаевіч Курпік, больш вядомы як Базэлік, муж яго сястры Ўладзімер Іванавіч Плахівіч ды іншыя дзесьці ў раёне паміж Лерыполям, Курпікамі, Саволеўкай і Абухавам жорстка закатавалі 6 польскіх асаднікаў зь Лерыполю: Тадэвуша Гурніцкага (16 гадоў, сына капітана войска польскага, які быў на вайне), Уладзіслава Гурніцкага, Станіслава Баршча, Яна Томчыка, Антонія Паўлікоўскага, Ігнація Зарэмбскага і Тадэвуша Сьлівінскага, які прабываў на адпачынку. Усіх пад зброяй забралі з хат і сказалі, што ў Курпіках будзе адбывацца савет новай улады, на якім ставіцца ім абавязкова. Усе былі потым жорстка замардаванымі. Потым забойцы забілі яшчэ аднаго паляка (гл. артыкул Саволеўка). Згінулі потым і іншыя асаднікі: Чыж, Мазалеўскі й Мрочэк.
Тры дні хаваўся па лесу іншы польскі асаднік, Ян Голінскі, жанаты зь беларускай з Курпікаў, Кацярынай Сьлізевіч. Базэлік і Якусевіч з Каматова ганілі яго да Нёману. Стралялі да яго яшчэ калі ён кінуўся ў хвалі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 43 чалавекі
- 1999 год — 74 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 165
- ^ Masakra osadników, Nóż w plecy. Dodatek specjalny "Rzeczpospolitej" oraz Urzędu do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych nr 218 (8424) z 17 września 2009 roku, ISSN 0208-9130 ss. 19-20 (пол.)