Куправічы

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ку́правічы[1]вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Куправічы
лац. Kupravičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Лаздунскі
Насельніцтва: 49 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229820046
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′46″ пн. ш. 26°1′11″ у. д. / 53.99611° пн. ш. 26.01972° у. д. / 53.99611; 26.01972Каардынаты: 53°59′46″ пн. ш. 26°1′11″ у. д. / 53.99611° пн. ш. 26.01972° у. д. / 53.99611; 26.01972
Куправічы на мапе Беларусі ±
Куправічы
Куправічы
Куправічы
Куправічы
Куправічы
Куправічы

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 67 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1866 г. 17 двароў, 139 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., 26 двароў, 213 жыхароў. Дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа (у 1884 г. 10 вучняў). У 1909 г. 33 двары, 239 жыхароў.

У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. вёска (62 двары, 238 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічала пачатковая школа.

3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г.пад нямецкай акупацыяй.

У пасьляваенны час арганізаваны калгас «Сталінскі шлях». Пазьней у калгасе імя Молатава Бобравіцкага сельсавета. 3 16.7.1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 197 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя С.М.Кірава. Працавала бібліятэка, крама.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 49 чалавек[2]
  • 1999 год — 85 чалавек, 41 двор

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Каля вёскі захаваўся каменны могільнік пэрыяду позьняга сярэднявечча (XIII—XV стагодзьдзі), які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 469
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць