Куньінскі раён
Куньінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Кунья.
Куньінскі раён | |
Куньинский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Кунья |
Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1927 |
Насельніцтва (2004) | 12 400 |
Плошча | 2621 км² |
Месцазнаходжаньне Куньінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 2621 км².
Раён мяжуе з Усьвяцкім і Вялікалуцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці, Таропецкім і Заходнядзьвінскім Цьвярской вобласьці, Веліскім Смаленскай вобласьці.
Асноўныя рэкі — Таліца, Вісач, Жызца, Марята, Кунья. На паўднёвым усходзе раён выходзіць да Дзьвіны. У раёне маецца шмат азёраў, найважнейшыя зь якіх: Дзьвіньне-Вялінскае возера, Жыжыцкае, Кадосна, Усмынскае возера, Азеран, Ардосна.
Гісторыя
рэдагаваць1 жніўня 1927 мястэчка Кунья зрабілася раённым цэнтрам Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, аднак тагачасная тэрыторыя раёну не ўлучала Усмынскі раён Пскоўскай акругі Ленінградзкай вобласьці. Ад 1929 раён у складзе Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, а з 29 студзеня 1935 у складзе Калінінскай вобласьці.
У 1944 увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 — у склад Пскоўскай вобласьці. Толькі ў 1959, пасьля скасаваньня Усмынскага раёну, Куньінскі раён здабыў цяперашнія межы.
22 сьнежня 1962 увайшоў у склад Вялікалуцкаага сельскагаспадарчага раёну ў зьвязку з усесаюзным узбуйненьнем у сельскагаспадарчыя і прамысловыя раёны, але пасьля скасаваньня ўзбуйненьня 14 студзеня 1965 Куньінскі раён ізноў утвораны ў складзе Пскоўскай вобласьці
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 12,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 3 тыс. Усяго налічваецца 261 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ складзе раёну маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
Эканоміка
рэдагавацьВытворчасьць малака. Рыбалоўства. Нарыхтоўка драўніны. Вытворчасьць друзу і здабыча пяску.
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі Масква — Балтыя і Санкт-Пецярбург — Полацак. Па тэрыторыі раёну таксама праходзіць нафтаправод Сургут — Полацак (дзялянка даўжынёй 32 км).
Асобы
рэдагаваць- Пётар Літвінаў — Герой Савецкага Саюзу
- Мадэст Мусаргскі — расейскі кампазытар
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКуньінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў