Вялікалуцкі раён
Вялікалуцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікія Лукі.
Вялікалуцкі раён | |
Великолукский район | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вялікія Лукі |
Дата ўтварэньня | 9 верасьня 1927 |
Насельніцтва | 23 400 |
Плошча | 2960 км² |
Месцазнаходжаньне Вялікалуцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | 81153 |
Паштовыя індэксы | 182100–182199 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 2960 км².
Раён мяжуе на ўсходзе з Куньінскім раёнам, на поўдні — з Усьвяцкім, на паўднёвым захадзе — зь Невельскім, на захадзе — з Новасакольніцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці; на поўначы і паўночным усходзе — зь Цьвярской вобласьцю.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 9 верасьня 1927 году ў складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку земляў Вялікалуцкага і Таропецкага паветаў скасаванай Пскоўскай губэрні. У 1929 годзе перададзены ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, ад 1935 году ў складзе Калінінскай вобласьці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 годзе — у склад Пскоўскай вобласьці.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 23,4 тыс. чалавек (без райцэнтру), у Вялікіх Луках жывуць каля 98 тыс. Усяго налічваецца 466 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ складзе раёну маецца 11 сельскіх паселішчаў:
- Боркаўскае сельскае паселішча
- Букроўскае сельскае паселішча
- Горыцкае сельскае паселішча
- Купуйскае сельскае паселішча
- Лычоўскае сельскае паселішча
- Мар’інскае сельскае паселішча
- Парэцкае сельскае паселішча
- Перасьлегінскае сельскае паселішча
- Усьпенскае сельскае паселішча
- Чарпескае сельскае паселішча
- Шалкоўскае сельскае паселішча
Транспарт
рэдагавацьПрацягласьць аўтамабільных шляхоў раёну — 548 км (зь іх 73 % — з асфальтабэтонным пакрыцьцём). З усходу на захад раён перасякае аўтамагістраль «Балтыя» Масква — Валакаламск — да мяжы з Латвіяй. Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Масква — Рыга і Балагое-Маскоўскае — Вялікія Лукі — Полацак. Усе чыгункі аднакалейныя і неэлектрыфікаваныя.
Славутасьці
рэдагаваць- Сядзіба Корвін-Крукоўскіх у в. Палібіна.
Асобы
рэдагаваць- Соф’я Кавалеўская — правяла дзяцінства ў фамільным маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна
- Ганна Корвін-Крукоўская (Жаклар) — рэвалюцыянэрка і пісьменьніца, дачка генэрал-лейтэнанта В. Корвін-Крукоўскага (1847—1887). Была замужам за францускім журналістам, рэвалюцыянэрам — блянкістам Віктарам Жакларам. Удзельніца Парыскай камуны 1871 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВялікалуцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў