Культура (Менская вобласьць)
вёска ў Менскай вобласьці Беларусі
Культу́ра[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Менску[2].
Культура | |
трансьліт. Kuĺtura | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навапольскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222839 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′48″ пн. ш. 27°40′12″ у. д. / 53.58° пн. ш. 27.67° у. д.Каардынаты: 53°34′48″ пн. ш. 27°40′12″ у. д. / 53.58° пн. ш. 27.67° у. д. |
± Культура | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядомая з XX ст. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 году па пачатак ліпеня 1944 акупаваная нацысцкімі захопнікамі, якія ў 1943 годзе спалілі вёску й загубілі 6 жыхароў. Пасьля вайны вёска адноўленая. У 1960 годзе пасёлак. У 2013 годзе на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1940 год — 150 жыхароў, 33 двары
- 1960 год — 104 жыхары
- 1999 год — 28 жыхароў
- 2002 год — 22 жыхары, 14 гаспадарак
- 2010 год — 20 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 379
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 152