Кузьмічы (Івейскі раён)
Кузьмічы́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Кузьмічы лац. Kuźmičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 52 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807086 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′25″ пн. ш. 25°36′56″ у. д. / 54.12361° пн. ш. 25.61556° у. д.Каардынаты: 54°7′25″ пн. ш. 25°36′56″ у. д. / 54.12361° пн. ш. 25.61556° у. д. |
± Кузьмічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 46 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 164 жыхары, 132 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 27 двароў, 184 жыхары, 136 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 146 жыхароў.
У 1940 г. 37 двароў, 198 жыхароў. 3 2.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. зноў у Гераненскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «XIX партз’езд», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезда. У 1970 г. 169 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу імя У. А. Баўма.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 52 чалавекі[2]
- 1999 год — 67 жыхароў, 33 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.