Крышы́лавічы[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету. На левым беразе ракі Начы.

Крышылавічы
трансьліт. Kryšylavіčy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Нацкі
Насельніцтва: 35 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225451
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′36″ пн. ш. 26°35′29″ у. д. / 52.87667° пн. ш. 26.59139° у. д. / 52.87667; 26.59139Каардынаты: 52°52′36″ пн. ш. 26°35′29″ у. д. / 52.87667° пн. ш. 26.59139° у. д. / 52.87667; 26.59139
Крышылавічы на мапе Беларусі ±
Крышылавічы
Крышылавічы
Крышылавічы
Крышылавічы
Крышылавічы
Крышылавічы

Гісторыя

рэдагаваць

У 19 — пачатку 20 ст. — вёска Круговіцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць Абуховічаў. Паводле перапісу 1897 году — 37 двароў 312 жыхароў піцейны дом. У 1909 годзе — 49 двароў, каля 350 жыхароў.

У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 61 дом, 381 жыхар.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году 232 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году 287 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 35 жыхароў[1]
  • 1999 год — 95 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Каля вёскі знаходзіцца радовішча цагельных глін.

  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць