Крыжборк

(Перанакіравана з «Крустпілс»)

Крыжборк (лат. Krustpils) — частка места Екабпілса (Якубава), на правым беразе ракі Дзьвіны. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся замак і лютэранская кірха, помнік архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.

Крыжборк
лац. Kryžbork
лат. Krustpils
Замак і кірха
Замак і кірха
Герб Крыжборку


Былыя назвы: Кройцбург, Крэйцбург
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Геаграфічныя каардынаты: 56°30′58″ пн. ш. 25°52′42″ у. д. / 56.51611° пн. ш. 25.87833° у. д. / 56.51611; 25.87833Каардынаты: 56°30′58″ пн. ш. 25°52′42″ у. д. / 56.51611° пн. ш. 25.87833° у. д. / 56.51611; 25.87833
Крыжборк на мапе Латвіі
Крыжборк
Крыжборк
Крыжборк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Замак Крыжборк збудавалі ў 1237 годзе. Паводле паданьня, яшчэ раней тут існавала паселішча Полацкага княства — Крыжбор. На карысьць гэтай вэрсіі сьвердчаць беларускія назвы найбольшых на Дзьвіне тутэйшых парогаў — Перакагрыж, Гусак, Бродыж і Ціхая Руба. Паміж дзьвінскіх плытагонаў існавала прыказка: «Прабег Янка Перакагрыж дый кажа — Браткі, Рыгу бачу»[1].

Першы пісьмовы ўпамін пра Крыжборк датуецца 1511 годам. У 1557 годзе замак захапіў маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран. 30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Крыжборк увайшоў ва ўтворанае Задзьвінскае княства. У 1585 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў замак у валоданьне Корфаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Крыжборк апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні. У 1861 годзе тут адкрылася чыгуначная станцыя Крэйцбург. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 276 будынкаў, дзеялі лютэранская кірха, каталіцкая капліца і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі шпіталь, паштовая і чыгуначная станцыі, вінакурня і бровар[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Крыжборк занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1920 годзе Крыжборк увайшоў у склад Латвіі і атрымаў статус места. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962 годзе па пабудове моста церазь Дзьвіну Крыжборк (Крустпілс) стаў часткай места Екабпілса.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Замак (1237)
  • Лютэранская кірха (1818)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога (1890)
  1. ^ Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман. — Мюнхэн, 1956.
  2. ^ Manteuffel G. Kryżbork // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 769.