Кропка (знак прыпынку)

знак прыпынку
(Перанакіравана з «Кропка (тыпаграфіка)»)

Кро́пка ці пункт[1] (.) — знак прыпынку, які выкарыстоўваецца пры напісаньні ў многіх мовах сьвету.

Кропка
.
Выява
   ~ ⹀⸗ . , ....  
Іншыя назвы пункт
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
full stop
Юнікод U+002E
HTML &#46, &#x2e
UTF-16 0x2E
URL-код %2E
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

У беларускай мове

рэдагаваць

У беларускай мове кропка выкарыстоўваецца:

  • для завяршэньня сказу:
    • Цягнік прыехаў.
  • для скарачэньня словаў:

Кропку, як і іншыя знакі прыпынку, аддзяляюць ад іншых знакаў прыпынку прабелам.

Адзіночныя сказы не заўсёды маюць кропку ў канцы сказа (напрыклад, у сьпісах, у назвах).

У іншых мовах

рэдагаваць

У кітайскай і японскай мовах замест кропкі выкарыстоўваецца сымбаль (U+3002).

У пісьме дэванагары, якім карыстаецца гіндзі, санскрыт, маратхі й некаторыя іншыя мовы Індыі, замест кропкі выкарыстоўваецца вертыкальная лінія: (U+0964) .

Ува ўрду выкарыстоўваецца аналягічны кропцы сымбаль — ۔ (U+06D4).

У амхарскай і іншых мовах, якія запісваюцца Этыёпскім пісьмом, канец сказа пазначаецца чатырма кропкамі: (U+1362).

Паходжаньне знаку

рэдагаваць

Першыя знакі прыпынку былі ў Астраміравым Эвангельлі. Спачатку быў знак крыжа (знак прыпынку), ім пісар абазначаў месца, на якім перад уходам на малебен або трапезу астанавіўся чыцец. Затым знак скараціўся да дзьвюх кропках, а потым да проста кропкі[2].