Конрад Кучук

літоўскі баярын

Конрад Кучуклітоўскі баярын. Пачынальнік роду Кучукоў (Кучуковічаў).

Конрад Кучук
POL COA Topór.svg
Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Род Кучукі
Дзеці Юры, Ян

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жырмунах[1].

ІмяРэдагаваць

Асноўны артыкул: Конрад

Конрад — літоўская (беларуская) форма пашыранага германскага імя Konrad.

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Cunradus alias Kuczuc (Conradus alias Kuczuc[1]; 1 ліпеня 1436 году)[2].

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, быў сынам або братам Монтаўта. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі[1].

Упамінаецца як «дзедзіч Жырмунаў» (heres de Szyrmuni) у сваім наданьні віленскім францішканам ад 1 ліпеня 1436 году, да якога прыклаў пячаць з гербам «Тапор».

Меў сыноў Юрыя і Яна.

Мова і культураРэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінскай грамаце 1436 году ўпамінаў меру мёду, якая «па-народнаму» называлася «шацец» (vulgariter dictam szathec)[3]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[4].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 260.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 166.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 176.
  4. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

ЛітаратураРэдагаваць