Кляўдыё Бавю (па-француску: Claudio Beauvue; нарадзіўся 16 красавіка 1988 году, Сэн-Клёд, Гвадэлюпа) — францускі футбаліст гвадэлюпскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца клюбу «Кале».

Кляўдыё Бавю
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 красавіка 1988(1988-04-16)[1] (36 гадоў)
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кале
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012
2011—2012
2012—2013
2013
2013—2015
2015—2016
2016—2020
2017—2018
2018—2019
2020—2021
2021—2023
2023
2023—
Труа
Шатару (арэнда)
Шатару
Бастыя (арэнда)
Генгам
Алімпік Ліён
Сэльта
Леганэс (арэнда)
Кан (арэнда)
Дэпартыва
Булёнь
Іўры
Кале
67 (7)
37 (10)
22 (6)
15 (1)
72 (22)
19 (5)
23 (2)
28 (2)
25 (3)
26 (3)
26 (3)
12 (3)
0 (0)
Зборныя
2016— Гвадэлюпа 3 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 чэрвеня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2018.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у Гвадэлюпе, адкуль неўзабаве перабраўся ў эўрапейскую частку Францыі. У 2005 году стаў гульцом «Нанту», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.

У 2006 годзе стаў гульцом «Труа», але першы сэзон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным гульцом стаў толькі ў сэзоне 2008—2009 гадоў, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідэрам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клюбам яшчэ адзін сэзон.

Апасьля гулец выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клюб поўнасьцю выкупіў кантракт гульца. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 году перайшоў у табар клюбу Лігі 1 «Генгаму». У новай камандзе адразу стаў асноўным гульцом і ў першым жа сэзоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Генгам»:

  1. ^ а б в Claudio Beauvue // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць