Клявіца (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Клявіца (Ашмянскі раён)»)

Кляві́ца[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавету. Вёска разьмешчана ў пагранічнай зоне[3].

Клявіца
трансьліт. Kliavica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Граўжышкоўскі
Вышыня: 131 м н. у. м.
Насельніцтва: 239,131 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231113
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′14″ пн. ш. 25°44′18″ у. д. / 54.28722° пн. ш. 25.73833° у. д. / 54.28722; 25.73833Каардынаты: 54°17′14″ пн. ш. 25°44′18″ у. д. / 54.28722° пн. ш. 25.73833° у. д. / 54.28722; 25.73833
Клявіца на мапе Беларусі ±
Клявіца
Клявіца
Клявіца
Клявіца
Клявіца
Клявіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў ХIХ ст. Умястоўскім.

Касьцёл сьв. Антонія быў узьведзены Ўмястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвіліскай парафіі (цяпер Летува) у якасьці філіяльнага (у другой палове ХIХ ст. капліца была далучана да сурвіліскай парафіі Вішнеўскага дэканату). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязьвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзьбітэрыем. Праваруч ад уваходу стаяла званіца, абнесеная бярвяной агароджай. Руіны касьцёлу захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёньня ацалелі толькі парослыя хмызьняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосьце на поўдзень за вёскай, зьлева ад шашы на Летуву.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 131 чалавек[1]
  • 1999 год — 239 чалавек

Славутасьці рэдагаваць

  • Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайне
  • Каталіцкая капліца
  • Крыж на скрыжаваньні дарог

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92
  3. ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт дзяржаўнага пагранічнага камітэту РБ

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Клявіца (Гарадзенская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў