Клеман Грэнье

францускі футбаліст

Клеман Грэнье (па-француску: Clément Grenier; нарадзіўся 7 студзеня 1991 году, Ананэ, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Расінг». Мае на рахунку выступы за нацыянальную зборную Францыі.

Клеман Грэнье
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 студзеня 1991(1991-01-07)[1][2] (33 гады)
Рост 186 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Расінг
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2018
2017
2018
2018—2021
2022—2023
2023—
Алімпік Ліён
Рома (арэнда)
Генгам
Рэн
Мальёрка
Расінг
116 (14)
6 (0)
15 (5)
67 (7)
26 (1)
24 (1)
Зборныя
2013—2014 Францыя 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2014.

Кар’ера

рэдагаваць

Клеман пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе клюбу з роднага гораду. У ліпені 2002 году пераехаў у Ліён, дзе ён уступіў у моладзевую акадэмію «Алімпіку». Паказваючы добры прагрэс, у сэзоне 2007—2008 гадоў да Клемана праяўлялі цікавасьць такія клюбы, як лёнданскі «Арсэнал», мадрыдзкі «Рэал» і мілянскі «Інтэр», а сам гулец атрымаў мянушку «новы Кака». Нягледзячы на зацікаўленасьць, 15 траўня 2008 году Грэнье, разам зь іншымі гульцамі рэзэрву падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт тэрмінам да 2011 году, які пазьней падоўжыў.

24 верасьня 2009 году Клеман быў заяўлены ў першую каманду для гульні ў чэмпіянаце Францыі супраць «Тулюзы», дзе й адбыўся ягоны дэбют. На 85 хвіліне ён замяніў Бафэтымбі Гаміса.

Дасягненьні

рэдагаваць

Ліён:

Рэн:

  1. ^ а б в Clément Grenier // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Clément Grenier // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць