Кладнікі
Кла́днікі[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Кладнікі лац. Kładniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 63 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807076 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′48″ пн. ш. 25°37′56″ у. д. / 54.04667° пн. ш. 25.63222° у. д.Каардынаты: 54°2′48″ пн. ш. 25°37′56″ у. д. / 54.04667° пн. ш. 25.63222° у. д. |
± Кладнікі |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 годзе 108 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Ліпнішкі памешчыка Вольскага. Зьяўлялася цэнтрам сельскага таварыства. У 1905 годзе 346 жыхароў, 451 дзесяціна зямлі, у 1909 годзе 58 двароў, 328 жыхароў, якія мелі 63 галавы буйной рагатай жывёлы, 38 коней, 408 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гадах у Ліпніскай гміме Валожынскага, з 1926 году Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 60 двароў, 294 жыхары.
3ь верасьня 1939 году на базе польскай школы адкрыта беларуская пачатковая. У 1940 годзе вёска, 83 двары, 415 жыхароў. 3 12 кастрычніка 1940 году ў Сураскім, з 15 траўня 1969 году ў Жылёўскім, з 6 жніўня 1979 году ў Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1951 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1970 годзе 242 жыхары. 3 1977 году ў калгасе імя У. І. Леніна. Базавая школа, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Потым у складзе калгасу «Сураж». У 1999 годзе 54 двары, 104 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 63 чалавекі[2]
- 1999 год — 104 жыхары, 54 двары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 223
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.