Келайці

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ке́лайці[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Келайці
лац. Kiełajci
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857061
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′33″ пн. ш. 25°52′7″ у. д. / 54.10917° пн. ш. 25.86861° у. д. / 54.10917; 25.86861Каардынаты: 54°6′33″ пн. ш. 25°52′7″ у. д. / 54.10917° пн. ш. 25.86861° у. д. / 54.10917; 25.86861
Келайці на мапе Беларусі ±
Келайці
Келайці
Келайці
Келайці
Келайці
Келайці

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 17 рэвіскіх душ, вёска адносілася да маёнтку Бокшышкі Дмахоўскіх. У 1897 г. у вёсцы 8 двароў, 76 жыхароў, у засьценку 2 двары, 12 жыхароў. У 1909 г. 11 двароў, 90 жыхароў, якія мелі 180 дзесяцін зямлі, 23 каровы, 11 коней.

У 1921—1939 гг. у Трабскай воласьці Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 83 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (28 двароў, 98 жыхароў) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас імя У. У. Маякоўскага. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Уваходзіла ў склад экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». У 1970 г. 77 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 15 двароў, 24 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 14 чалавек[2]
  • 1999 год — 24 чалавекі, 15 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.