Катэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)
храм | |
Краіна | Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Сьпіска капітула |
Каардынаты | 49°0′1″ пн. ш. 20°44′26″ у. д. / 49.00028° пн. ш. 20.74056° у. д.Каардынаты: 49°0′1″ пн. ш. 20°44′26″ у. д. / 49.00028° пн. ш. 20.74056° у. д. |
Канфэсія | каталіцызм |
Эпархія | Roman Catholic Diocese of Spiš[d] і Эстэргамская архідыяцэзія[d] |
Тып будынка | катэдра |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснаваньня | 1245 (779 гадоў таму) |
Будаваньне | XIII ст.—??? |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] |
Стан | дзейны |
Катэдра сьвятога Марціна | |
Катэдра сьвятога Марціна на Вікісховішчы |
Катэдра сьвятога Марціна (па-славацку: Katedrálny chrám sv. Martina) — адзін з найстарэйшых храмаў Славаччыне, разьмешчаны ў былым царкоўным горадзе Сьпіска капітула ў рэгіёне Сьпіш. Пабудаваны на месцы больш старажытнага касьцёлу XI стагодзьдзя (захаваліся фрагмэнты раманскай ратонды). У 1776 годзе ён быў узьведзены да годнасьці катэдры. Разам з навакольлем уключана ў сьпіс Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[1]
Канструкцыя катэдры
рэдагавацьБудаўніцтва пачалося ў 1198 годзе, але сапраўдная праца працягвалася толькі пасьля татарскага нашэсьця, у 1245—1273 гадах. Была пабудавана ў позьнім раманскім стылі, але большасьць элемэнтаў цяпер гатычныя. Заходні фасад захаваў сваю раманскую форму, дамінуючыя на плошчы дзьве вежы — раманскія хоры і прытвор. У левай вежы — два ярусы біфорыя, двухсьветавыя раманскія вокны з калёнай пасярэдзіне. Над уваходам — раманскі паўкруглы партал. Другі партал, паўночны, цяпер схаваны ў крухце, таксама захаваў раманскія рысы. У прытворы таксама захаваліся масіўныя крыжова-рэбравыя скляпеньні і бэлькавыя слупы.
Сабор трохнэфны — ён шмат разоў перабудоўваўся. У другой палове XV стагодзьдзя, у гатычным стылі — прэзбітэрый быў пашыраны, а з паўднёвага боку была пабудавана капліца роду Запольля (на месцы былой гатычнай капліцы Божага Цела 1382 г.), вельмі падобная на капліцу ў касьцёле ў Сьпіскі Штвртоку. У XVIII стагодзьдзі, пасьля заснаваньня ў 1776 годзе Спіскага староства, будынак падвяргаўся шматлікім позьнебарочным перабудовам, якія былі ліквідаваны (часам даволі брутальна) у 1873—1889 гадах. У нейкі момант нэф быў прыўзьняты — прыкладна на траціну сваёй даўжыні.
Касьцёл накрыты агульным двухсхільным дахам. Як і большасьць храмаў гэтага пэрыяду, ён арыентаваны па восі ўсход-захад (галоўны алтар накіраваны на ўсход, у бок Сьвятой Зямлі).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Levoča, Spiš Castle and associated cultural monuments UNESCO World Heritage Centre Праверана 2018-06-28 г. Архіўная копія ад 2021-02-10 г.