Катэдра Дуброўніку

катэдра
Катэдра Дуброўніку
харв. Katedrala Marijina Uznesenja
Краіна Харватыя
Месцазнаходжаньне Дуброўнік
Каардынаты 42°38′24″ пн. ш. 18°06′39″ у. д. / 42.64° пн. ш. 18.11083° у. д. / 42.64; 18.11083Каардынаты: 42°38′24″ пн. ш. 18°06′39″ у. д. / 42.64° пн. ш. 18.11083° у. д. / 42.64; 18.11083
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Roman Catholic Diocese of Dubrovnik[d] 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1670
Катэдра Дуброўніку на мапе Харватыі
Катэдра Дуброўніку
Катэдра Дуброўніку
Катэдра Дуброўніку
Катэдра Дуброўніку на Вікісховішчы

Катэдра Дуброўніку, афіцыйна Катэдра Ўнебаўзяцьця Панны Марыі (па-харвацку: Katedrala Marijina Uznesenja) — касьцёл ў Дуброўніку, Харватыя. Катэдра Япархіі Дуброўніку, помнік архітэктуры італьянскага барока.

Сучасны будынак катэдры знаходзіцца на месцы некалькіх папярэдніх касьцёлаў, найстаражытны зь якіх быў пабудаваны ў VI стагодзьдзі. У XII стагодзьдзі на гэтым месцы быў пабудаваны раманскі касьцёл, разбураны падчас землятрусу 1667 году.

Адразу пасьля землятрусу Сэнат Дуброўніцкае рэспублікі даручыў распрацоўку праекту новае катэдры архітэктару Андрэа Буфаліні. Будаўнічыя працы, якія працягваліся 30 год, узначалілі Франчэска Картэзэ, Паалё Андрэёты, П’ер Антоніё Баццы і Тамаза Напалі з Палерма. Катэдра складаецца з трох нэфаў і трох апсыдаў, упрыгожана вялікім барокавым купалам.

На галоўным алтары разьмешчаны паліптых аўтарства Тыцыяну (каля 1552 г.) з выявай Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Скарбніца катэдры ўяўляе сабой калекцыю з больш чым 200 артэфактаў рэлігійнага мастацтва.

Катэдра была пашкоджана сэрбскімі абстрэламі падчас аблогі Дуброўніку (1991 год). Цяпер цалкам адрэстаўравана.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць