Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Канстанцінава)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Канстанцінава |
Каардынаты | 54°54′59.84″ пн. ш. 26°26′51.14″ у. д. / 54.9166222° пн. ш. 26.4475389° у. д.Каардынаты: 54°54′59.84″ пн. ш. 26°26′51.14″ у. д. / 54.9166222° пн. ш. 26.4475389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Канстанцінаве. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры гістарызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершую драўляную капліцу ў Канстанцінаве збудавалі ў 1769 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Канстантына Хамінскага. У 1782 годзе гэтую капліцу пераўтварылі ў касьцёл. У 1793 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Канстанцінава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1826 годзе з фундацыі Францішка Пашкевіча збудавалі новы драўляны касьцёл.
У 1896 годзе на падмурку папярэдняга драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл на зачыняўся. У 1990-я гады пры касьцёле пачала дзеяць місія кармэлітаў босых.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры гістарызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. З усходняга боку далучаецца кубападобны аб’ём апсыды зь нізкай бакавой закрысьціяй. Цэнтар галоўнага атынкаванага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам у завяршэньні, прастакутным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з аркавымі праёмамі і шатровым завяршэньнем, над алтарным аб’ёмам ліхтар. На фоне бутавай муроўкі бакавых сьценаў вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы аркавых акон і люкарнаў, руставаныя кутнія пілястры.
Унутраная прастора падзяляецца аркадамі на тры нэфы, перакрытыя роўнай стольлю. У высокі цэнтральны нэф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам; прастакутнае алтарнае памяшканьне раскрываецца шырокім аркавым парталам зь дзьвюма калёнамі. У інтэр’еры драўляныя нэабарокавыя алтар і амбон.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з аркавай брамай[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
травень 1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Брама
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 172.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000654 |